Знайсці
17.09.2010 / 16:491РусŁacБел

Прэзідэнт кіеўскага «Дынама» не прыняў адстаўку Валерыя Газаева

Прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс не прыняў адстаўку галоўнага трэнера Валерыя Газаева, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Газаеў звярнуўся з просьбай аб звальненні пасля дамашняй нічыёй 2:2 у матчы групавога этапа Лігі Еўропы супраць барысаўскага БАТЭ.

«Вынік, вядома, нас абсалютна не задаволіў, як і гульня ў другім тайме. Усё вельмі дрэнна. А калі дрэнна, то вінаваты адзін чалавек — галоўны трэнер. Заўтра паспрабую звязацца з прэзідэнтам для таго, каб прыняць рашэнне», — сказаў Газаеў на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

У сваю чаргу Суркіс заявіў, што дынамаўцы, якія не перамаглі БАТЭ, сталі антыгероямі. Віну за паражэнне прэзідэнт клуба ўсклаў на сябе і галоўнага трэнера.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930