Знайсці
17.09.2010 / 11:13РусŁacБел

Прэзідэнт кіеўскага «Дынама»: Мы ператварыліся ў антыгерояў

«Калі б мы абыгралі БАТЭ, герояў бы з нас ніхто не зрабіў, а паколькі мы не выйгралі — ператварыліся ў антыгерояў», — заявіў прэзідэнт ФК «Дынама» (Кіеў) Ігар Суркіс пасля заканчэння матчу групавога этапу Лігі Еўропы супраць БАТЭ,

паведамляе сайт украінскай каманды. Сустрэча прайшла ў Кіеве 16 верасня і завяршылася ўнічыю 2:2.

«Лічу, першы тайм быў праведзены дастаткова ўпэўнена, нягледзячы на тое, што мы прапусцілі мяч ужо на 3-й хвіліне. Самі павінны былі рэалізоўваць моманты, якія ў нас былі, тады не было б ніякіх размоў. На другі тайм каманда выйшла, напэўна, думаючы аб тым, што зможа абыграць гасцей на адной назе. Але гэтага не адбылося… У чарговай гульні здараюцца рэчы, якія не павінны адбывацца з кіеўскім «Дынама», — сказаў Суркіс.

«Учора я папярэджваў, што гульня будзе вельмі складанай, нам процістаяла няпростая каманда, якая гуляе з велізарным жаданнем, — нагадаў прэзідэнт „Дынама“. — Напэўна, да футбалістаў не дастукаўся ні я, ні галоўны трэнер. З сябе віну не здымаю, адказнасць за вынік ляжыць на мне, гэтак жа сама, як і на галоўным трэнеры… Беларусам няма чаго было губляць, яны гулялі ў сваю гульню і біліся з першай да апошняй хвіліны».

Суркіс заявіў пра намер пагутарыць з галоўным трэнерам Валерыем Газаевым, які даў зразумець, што можа падаць у адстаўку. «Я не люблю прымаць эмацыянальныя рашэнні. Пра вынік нашай гутаркі вы даведаецеся вельмі хутка», — сказаў прэзідэнт кіеўскага клуба.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера