Знайсці
16.09.2010 / 09:45РусŁacБел

Сёння: «Дынама» Кіеў — БАТЭ

16 верасня стартуе групавы турнір футбольнай Лігі Еўропы.

У чацвер стартуе групавы турнір футбольнай Лігі Еўропы.

Шасціразовы чэмпіён Беларусі, барысаўскі БАТЭ, выбыўшы з 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, прабіўся ў Лігу Еўропы праз плей-оф, абыграўшы партугальскі «Марыціму».

БАТЭ трапіў у групу «Е», якую зараз называць малым чэмпіянатам СНД: тут гуляе кіеўскае «Дынама», малдоўскі (ці прыднястроўскі?) «Шэрыф» з Тыраспаля, а таксама галандскі «АЗ» (Алкмаар).

Свой першы матч БАТЭ правядзе ў гасцях супраць кіеўскіх дынамаўцаў.

Пачатак гульні, а 20-й, яе пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Лад».

У гэты ж час у Алкмаары пачнецца матч «АЗ» — «Шэрыф».

***

БАТЭ вылецеў у Кіеў у наступным складзе: Сяргей Верамко, Аляксандр Гутар, Маўра Алонса, Дзмітрый Бага, Максім Бардачоў, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Арцём Канцавы, Дзмітрый Ліхтаровіч, Павел Няхайчык, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Арцём Радзькоў, Віталь Радзівонаў, Максім Скавыш, Сяргей Сасноўскі, Ігар Шытаў, Аляксандр Юрэвіч.

З цікавостак сённяшняга дня: матч групы «А» паміж «Ювентусам» і познанскім «Лехам», колеры польскага клуба абараняе экс-гулец БАТЭ Сяргей Крывец, які ўжо гуляў супраць «Юве» два гады таму.

Нагадаем, што ў мінулым розыгрышы Лігі Еўропы БАТЭ ў групавым турніры заняў 3-е месца, прапусціўшы наперад «Бенфіку» і «Эвертан» і апярэдзіўшы АЕК.

30 верасня БАТЭ прыме ў Мінску клуб «АЗ».

АГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930