Даслаць навіну
Знайсці
13.10.2006 / 16:23 4

Выбары: мінімізаваць у трэй!

Скасаваць выбары наша народная улада, зразумела, ня можа. Ёсьць такое страшнае слова – легітымацыя! Але ж адпаведныя кампаніі можна, як кажуць кампутарнікі, «мінімізаваць у трэй». Каб ня мулялі вока электарату.

Скасаваць выбары наша народная улада, зразумела, ня можа. Ёсьць такое страшнае слова – легітымацыя! Але ж адпаведныя кампаніі можна, як кажуць кампутарнікі, «мінімізаваць у трэй». Каб ня мулялі вока электарату.

Афіцыйны кіраўнік сёньня абмаляваў журналістам, як яму бачыцца новы склад мясцовых органаў улады: «Нам патрэбныя мясцовыя саветы ад жыцьця: не палітызаваныя, не партыйныя, не крыклівыя, не шумлівыя». І яшчэ: «Галоўнае, каб пасьля выбраньня дэпутатаў мясцовых саветаў не было гвалту, як гэта было напачатку дзевяностых».

Гэта ўжо гаворка адкрытым тэкстам. А то калі хуценька працягвалі праз парлямэнт зьмены ў выбарчае заканадаўства, дык чыноўнікі ўсё дзяўблі, якія шалёныя грошы можна ашчадзіць на адмене другога туру.

Дарэчы, насамрэч сума меркаванай эканоміі ў дзяржаўным маштабе сьмешная: са зьвестак ЦВК, каля 6 мільярдаў «зайчыкаў». (Дапамажэце, матэматыкі! Здаецца, гэта няпоўныя тры мільёны даляраў, то бок на два парадкі меней, чым каштаваў «алмаз ведаў»?). Увогуле ж на чарговую кампанію дзяржава адшкадуе 28,5 мільярда рублёў (трохі болей за адзін даляр на кожнага беларуса). Во ўжо наагітуюць кандыдаты!

Рытарычнае пытаньне: ці ня плюшкінскай выглядае эканомія, калі атрыбутыка нашых электаральных кампаніяў і так убогая дарэшты? На плякаты ды ўлёткі, як ведаеце, даецца мізэр, таму і выглядаюць яны – самі бачыце! – адпаведна. Нават празрыстых плястыкавых скрыняў на ўчастках дасюль няма (тут ужо і Цэнтральная Азія абскакала).

Галоўнае ж, кажа начальства, каб у саветах былі «прэзэнтаваныя людзі з месцаў: лекары, настаўнікі, рабочыя, сяляне». Зрэшты, вэртыкаль і так ужо пэўна пашчыравала над сьпісамі. Фактычна дзейнічае дэкаратыўна-прадстаўнічы прынцып савецкіх часоў.

Але, нават шчыльна ўзяўшы электаральны працэс пад каўпак, кіроўныя вярхі ўсё ж пабойваюцца нейкага форс-мажору. Як даводзіць палітоляг Валер Карбалевіч, дзеля легітымацыі нават самы жорсткі рэжым мусіць даваць апанэнтам каліва магчымасьцяў.

Увесну, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, апазыцыя, насуперак прагнозам скрайніх пэсымістаў, усё ж здолела падкінуць некалькі сюрпрызаў. Напэўна, у высокага начальства і дасюль, мягка кажучы, непрыемныя ўспаміны.

Так што звышзадача усіх наступных кампаніяў простая: абы ціха!

А што да адмовы ад другіх тураў ды ад празрыстых скрыняў, дык любому зразумела, што праблема ня ў тым, каб зэканоміць тры грошы. Улада імкнецца зрабіць выбары трохграшовымі ў палітычным сэнсе. Ці, кажучы па-сучаснаму, мінімізаваць у трэй.

І калі ўжо доўжыць мэтафарычны шэраг, дык круціцца пытаньне: ці злаўчыцца калі-небудзь апазыцыя (я маю на ўвазе не імітацыйныя структуры, а праціўнікаў рэжыму ў шырокім сэнсе) удала клікнуць мышкай, каб разгарнуць праграму?

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ

0
АЛЕКС -- ЮСТАСУ / адказаць
13.10.2006 / 23:09
Калі без эўфэмізмаў, то усе пералічаныя катэгорыі "людзей з месцаў" -- фактычна паднявольныя. Іх кантрактамі так узялі за зябры, што ня пікнуць!
0
АЎТАР / адказаць
14.10.2006 / 13:21
P.S. ХТО ЦІКАВІЦЦА ВЫБАРЧАЙ ТЭМАЙ ЎВОГУЛЕ -- КАЛІ ЛАСКА, ВОСЬ СПАСЫЛКА НА РЭСУРС, ЯКІ ЗАРАЗ ЗНОЎ АКТЫВІЗУЕЦЦА: http://by.belaruselections.info
0
ПЫПА / адказаць
16.10.2006 / 13:32
А хто цікавіцца, чаму апазыцыя ўсё прайграе, раю пачытаць слушны артыкул Марцава: http://nmnby.org/pub/0610/16m.html
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30