Знайсці
15.09.2010 / 10:14РусŁacБел

Пераможца БАТЭ перамог чэмпіёна Расіі, а «Барселону» не спыніць, не стрымаць

У аўторак стартаваў групавы турнір футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У аўторак стартаваў асноўны турнір футбольнай Лігі чэмпіёнаў: былі згуляныя восем матчаў у групах з «А» да «D».

У групе «D» чэмпіён Даніі ФК «Капенгаген», які выбіў з 3-га кваліфікацыйнага раўнду барысаўскі БАТЭ, выйграў на сваім полі ў чэмпіёна Расіі казанскага «Рубіна» — 1:0 (Н’Дое, 87). Беларускі легіянер казанскага клуба Сяргей Карніленка правёў увесь матч.

У гэтай жа групе «Барселона» разграміла грэцкі «Панатынаікас» — 5:1 (Месі, 22, 45, Вілья, 33, Кркіч, 78, Д. Алвес, 90; Гаву, 20).

У групе «А» дзейны пераможца Лігі чэмпіёнаў міланскі «Інтэр» згуляў унічыю ў гасцях з чэмпіёнам Нідэрландаў — «Твэнтэ» — 2:2 (Т.Янсен, 20, Дыега Міліта, 30-аўтагол; Снайдэр, 14, Это’о, 41).)

У гэтай жа групе з такім жа лікам скончыўся матч «Вердэр» (Брэмен) — «Тотэнхэм» (Уга Алмэйда, 43, Марын, 48; Пасанен, 12, Краўч, 18-аўтагол).

Група «В»: «Бенфіка» (Лісабон) — «Хапаэль» (Тэль-Авіў) — 2:0 (Луізао, 20, Оскар Кардоса, 68). «Ліён» — «Шальке-04» — 1:0 (Бастас, 21).

Група «С»: «Манчэстар Юнайтэд» — «Рэйнджэрс» (Глазга) — 0:0, «Бурсаспор» — «Валенсія» — 0:4 (Альберта Коста, 16, Арыц Адурыс, 41, Пабла Эрнандес, 68, Раберта Сальдада, 76).

Удар-цуд Альберта Косты

Сёння пройдуць матчы ў групах «Е», «F», «G», «H».

«Баварыя» згуляе з «Ромай», а ЧФР (Клуж) з «Базэлем»; «Марсэль» — «Спартак», «Жыліна» — «Чэлсі»:

«Рэал» — «Аякс», «Мілан» — «Асэр»; «Арсенал» — «Брага», «Шахцёр» Данецк — «Партызан» Бялград.

***

Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пачне ў 21:40 трансляцыю матча «Рэал» — «Аякс».

У 00:20 будзе паказаны агляд матчаў дня, а ў 01:30 — трансляцыя гульні «Баварыя» — «Рома».

«НТВ-Беларусь» у 23:50 пачне трансляцыю паядынка «Марсэль» — «Спартак».

***

Матчы 2-га тура будуць згуляныя праз два тыдні 28 і 29 верасня.

АГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930