Даслаць навіну
Знайсці
0
ЦІМУС / адказаць
12.10.2006 / 21:44
Тым часам нашая цвёрдакаменная апазыцыя зноў вылучае "сьвежую" ідэю байкоту чарговых выбараў: http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/10/ee0b918f-8d83-4862-8cff-af15b26ae885.html Ужо і так дабайкатаваліся, што далей няма куды. Што ж вы за палітыкі, калі ўся стратэгія -- сядзець у кустох?
0
Radykal / адказаць
13.10.2006 / 01:46
Ніякіх выбараў з 1996 года ў РБ няма, і Вы цудоўна пра гэта ведаеце. Больш за тое, пры сёньняшніх мажлівасьцях ворганаў самакіраваньня нават перамога, на той прыклад, КХП-БНФ (ну добра, ОГП) на ўсіх участках без выключэньня не прывяла-б да заўважальных зьмен. Калі-ж галасаваньне спалучаць зь нейкім чарговым "плебісцытам", дык трэба не на ўчасткі йсьці, а на плошчы. Вось гэта й трэба народу тлумачыць, а не распыляцца на псэўдавыбары.
0
Тэрык / адказаць
13.10.2006 / 06:51
Заўважце, што Масква паведаміла пра скарачэньне даставак нафты акурат пасьля таго, як беларускі правадыр правёў прэсавую канфэрэнцыю для расейскай правінцыйнае прэсы. Заява наконт магчымага "разрыву", мусіць, закранула за жывое. І расейскі мядзьведзь можа ўрэшце пакрыўдзіцца. Тым болей што Саакашвілі ўжо раздражніў.
0
АЎТАР / адказаць
13.10.2006 / 09:12
А вось і яшчэ штрых да тэмы: Расея патаемна абмежавала беларускі імпарт - http://www.naviny.by/rubrics/economic/2006/10/13/ic_articles_113_148328/
0
АЎТАР -- Radykal'у / адказаць
13.10.2006 / 10:58
Па-першае, сумесны з Расеяй плебісцыт зладзіць у гэтыя тэрміны юрыдычна ўжо амаль што немагчыма. Ды і Лукашэнка даў зразумець расейскім журналістам, што такім жаданьнем не гарыць. Па-другое, "трэба не на ўчасткі йсьці, а на плошчы", "вось гэта й трэба народу тлумачыць" -- максымы, якія павісаюць у паветры. Лёгка сказаць, а як разварушыш народ? Ці не праз наладжваньне тых самых камунікацыяў, пра якія кажа сама апазыцыя менавіта ў зьвязку з кампаніяй чарговых "выбараў" А так атрымліваецца: мы зараз вымываем рукі. бо рыхтуемся ў час Х абараніць незалежнасьць! Адкуль што возьмецца?
0
ёпс / адказаць
13.10.2006 / 11:28
Расея як прыціснула, так і адпусьціць. Не паверу ў перамены ў Беларусі, пакуль Нашу Ніву ня вернуць у падпіску
0
Саянов- АУТАРУ / адказаць
13.10.2006 / 12:48
"Па-першае, сумесны з Расеяй плебісцыт зладзіць у гэтыя тэрміны юрыдычна ўжо амаль што немагчыма" ===================== Як-як немагчыма? Юрыдычна? Цi вы сапрауды такi наiуны? Цi то нештачка iншае? Што такое "юрыдычна" у Лукашэнкавай Беларусi? Юрыдычна немагчыма было правесьцi рэфэрэндумы 95-га i 96-га гадоу.Юрыдычна немагчыма было зьбiваць дэпутатау парлямэнта,разганяць ВР,ствараць карманныя палаты i шмат чаго шчэ.У краiне татальнага парушэньня законнасьцi,правоу чалавека,шматтэрмiновага зьдзеку над Канстытуцыяй,вы да нечага прыстасоуваеце нейкiя заморскiя словы,кшталту "юрыдычна"! "...максымы, якія павісаюць у паветры. " ============================= Так,як яго "варушыць"каалiцыя,можна толькi "залюлюкаць" народ у канчатковую летаргiю.Колькi ужо часу прайшло,як каалiцыянiстыя пачалi называць сябе апазыцыяй,дзе вынiкi? Няужо недастаткова,каб убачыць бязглуздасьць i,адпаведна,марнасьць сваiх высiлкау(калi гэта можна назваць высiлкамi).Адно чаго дамаглiся - паунейшай дэзарыентацыi насельнiцтва. МIНIМУМЫ,якiя псуюць паветра - вось чым ёсьць iхныя справы.
0
Radykal / адказаць
13.10.2006 / 13:26
Nihto nichga nikudy nia verne,dzeci vy gorkija.Za pamylku(vinu,biassille...),u vyniku jakoj uladu atrymau...L pryedzecca placic`kryvioju,prychym usim,nihto ne adsiadzicca...Placic budzece i vy,"cviordalobyja",i vy "miakkarylyja",nu i vertykalnyja ,samo saboj.Uzho zh gaunavy panavarochvali,shto j ne pradyhnuc.Kropka.
0
saligorsk.org/forum / адказаць
13.10.2006 / 13:50
1. Без эканамічнага крызісу (хоць нейкага адчувальнаг, менавіта, пагаршэньня эканамічнага стану) - зьмены немагчымы. 2. мясцовыя выбары павінны несьці нестолькі інфармацыйную функцыю, колькі мабілізацыйную - зноуку на плошчу у канкрэтны дзень. Бо массава праінфармаць насельніцтва і ўпэўніць у неабходнасьці выхада менавіта ў гэты дзень, можна толькі пад час перадвыбарчай кампаніі. Усіх згодных запрашаю на ФОРУМ сайту SALIGORSK.ORG
0
АЎТАР -- САЯНАВУ / адказаць
13.10.2006 / 13:54
Што да юрыдычных аспэктаў правядзеньня рэфэрэндуму. то тут маюцца на ўвазе абежаваньні расейскага заканадаўства (нельга ладзіць ў апошні год паўнамоцтваў Думы і прэзыдэнта, і гэты адлік пойдзе ў сьнежні).Як вы разумееце, такі плебісцыт мае сэнс для "інтэгратараў" толькі ў сынхронным варыянце.
0
Halina von Leipzig / адказаць
13.10.2006 / 14:08
На усих чытаных мною форумах - цихая и громкая радасць: лысага нарэшце прыциснули! Атрымливаецца зусим як па старым прынцыпе - "няхай хата згарыць, але ж кольки мышэй ляснецца!" Можаце виртуальна закидаць мяне згниушыми памидорами, але - хацела б памылицца!!! - ци не надышоу таки час, кали цяперашняя улада, з усёй ейнай бесчалавечнасцю, можа стацца меншым злом у параунанни з новаю, цалкам пракрамлёускаю?
0
Саянов - АУТАРУ / адказаць
13.10.2006 / 14:42
"...тут маюцца на ўвазе абежаваньні расейскага заканадаўства ..." ================ З такой нагоды яны зробяць выключэньне.З распiцьцём шампанскага. Нiякiя "абмежавньнi" тут не спрацуюць. Дарэчы,цi дазваляе расейскае заканадауства ствараць "саюзныя дзяржавы"?Дакладней цi дазваляла,на той час,як падпiсанты "рабiлi саюз"? Не! НЕ дазваляла.I што? Пасядзелi,патрындзелi - дазволiлi.Прэцэдэнт створаны... Не чакайце,што Расея будзе глядзець на заканадауства,убачыушы магчымасьць пашырыць iмпэрыю.
0
АЎТАР -- САЯНАВУ / адказаць
13.10.2006 / 15:53
Што да Крамля, дык тут дарэчы расейскае выслоўе: "Съест-то он съест, да кто ж ему даст?"
0
Саянов - АУТАРУ / адказаць
13.10.2006 / 16:25
А кто не даст?
0
Cаянов / адказаць
13.10.2006 / 17:07
29.09.06 А.Лукашэнка: “Дай Бог, чтобы всегда была такая оппозиция у Лукашенко, как сейчас”, “… Многое мы им подсказываем, как надо лучше сделать… Сегодня в альтернативу президенту выступают те (и это благо для меня), кто пришёл со мной во власть в своё время, но оказались не удовлетворёнными теми портфелями, которые им Лукашенко предложил. Они ушли от Лукашенко. Мне с такими проще. Я их знаю, потому что они были рядом”. ======================= Гэта да выказваньняу некаторых тут аб "цьвердалобасьцi".
0
Radykal / адказаць
13.10.2006 / 17:51
Выбачайце за off-topic. Прашу свайго клёна (паведамленьне з 13:26) карыстацца іншым нікам.
0
АЎТАР -- САЯНАВУ / адказаць
13.10.2006 / 19:35
"А кто не даст?" =========== Пра тое, чаму аб'яднальны рэфэрэндум пакуль што малаімаверны, ёсьць трохі думак тут: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4166 А таксама тут: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=3471
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера