Знайсці
26.08.2010 / 10:431РусŁacБел

«БелЭкспа» пераедзе ў вёску

Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», будынак якога на вуліцы Янкі Купалы мінчукі па-старому часам называюць «ВДНХ», можа ў будучыні атрымаць прапіску ў былой вёсцы Шчамысліца, што пад Мінскам.

Па словах галоўнага інжынера КУП «Мінская спадчына» Міхаіла Жыха, такое рашэнне прадыктаванае тым, што

выставачны цэнтр у гэтай частцы горада перастаў адпавядаць сучасным патрабаванням правядзення буйных экспазіцый.
Тут не хапае плошчаў і неабходнай інфраструктуры — складаў, пад’язных шляхоў, аб’ектаў сэрвісу. З гэтай прычыны некаторыя буйныя выставачныя кампаніі адмаўляліся ад супрацоўніцтва з мінскімі калегамі.

Зрэшты, прычына не толькі ў гэтым, бо будынак «БелЭкспа» цяпер знаходзіцца на тэрыторыі, якая ўказам кіраўніка дзяржавы перададзеная пад асваенне Дзяржаўнаму генеральнаму рэзервоваму фонду Султаната Аман. Асвойваць участак замежны інвестар плануе пачаць ужо ў 2011.

Таксама, акрамя будынка «БелЭкспа», на тэрыторыі, якая належыць аманцам, знаходзіцца будынак 2-й гарадской клінічнай бальніцы, будынкі энергетыкі (ТП-159), а таксама Алея Дружбы.

Ежедневник

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930