Знайсці
26.08.2010 / 10:35РусŁacБел

Будоўлі Мінска зноў не паспяваюць за перыферыяй

Будаўніцтва жылля па выніках 7 месяцаў крыху не дацягнула да паловы гадавога задання.

У Беларусі ў студзені-ліпені 2010 арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 42 900 новых кватэр (супраць 36 900 за аналагічны перыяд 2009). Уведзена ў эксплуатацыю 3 447 700 кв. м агульнай плошчы жылля, што складае 49,5% прадугледжанага задання на год. У параўнанні са студзенем-ліпенем 2009 увод у дзеянне жылля павялічыўся на 244 600 квадратных метраў, або на 7,6%, паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Абсалютным лідэрам па тэмпах будаўніцтва жылля стала Мінская вобласць, дзе з пачатку года было пабудавана 704 400 кв.м (53%). Хутчэй за ўсіх да выканання гадавога задання рухаецца Гродзенская вобласць: тут яго за прамінулыя сем месяцаў 2010 паспелі выканаць на 54% — 464 800 кв.м. Ад свайго суседа крыху адстае Брэсцкая вобласць, дзе ўжо пабудавана 593 500 кв.м, ці 53,9% гадавога задання. 50-працэнтную мяжу таксама перасягнулі Гомельская (490 700 кв.м — 51,1%) і Магілёўская (398 400 кв.м — 50,4%) вобласці. Менш за ўсё новай жылплошчай парадавалі жыхароў Віцебскай вобласці: тут уведзена ў эксплуатацыю толькі 344,3 тыс. кв.м (47,8% задання на год). А вось сталіца другі год запар не спраўляецца з аб’ёмамі жыллёвага будаўніцтва: у Мінску з пачатку года ўведзена ў эксплуатацыю 451,6 тысячы кв.м, што склала толькі 37,6% задання на год.

Пры гэтым апераджальнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Для іх ўведзена ў дзеянне 2 274 500 кв. м агульнай плошчы, з іх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1675 тыс. кв.м. Такім чынам, удзельная доля жылля, пабудаванага для гэтай катэгорыі беларусаў у шматкватэрных жылых дамах у гарадах, склала 90,7% ад аб’ёму ўведзенага жылля ў такіх дамах. Гэта ўжо больш за зададзеныя на год 80%.

27% ад агульнага ўводу жылых плошчаў па рэспубліцы склала жыллё ў сельскіх населеных пунктах. Тут пабудавана 929 200 кв.м жылля. Нагадаем, што ў мінулым годзе доля жылля ў сельскай мясцовасці за аналагічны перыяд складала 29,4% ад агульнай плошчы ўведзенага ў эксплуатацыю жылля.

На жыллёвае будаўніцтва ў студзені-ліпені 2010 пайшло 6,2 трлн рублёў інвестыцый, што складае 24,6% іх агульнага аб’ёму. На будаўніцтва аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да раёнаў жылой забудовы пайшоў 1 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, або 29,4% прадугледжанага аб’ёму на 2010 год.

Ежедневник

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера