Знайсці
20.08.2010 / 09:511РусŁacБел

Ганчарэнка: Мы згулялі якасна

«Сёння мы гулялі з вялікім жаданнем і імкненнем перамагчы. У каманды быў запал у вачах. Мы паказалі якасную гульню, на „ура“ правёўшы другі тайм», —
заявіў галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ Віктар Ганчарэнка 19 жніўня на прэс-канферэнцыі па выніках першага матчу плей-оф Лігі Еўропы, у якім барысаўскі БАТЭ разграміў з лікам 3:0 партугальскі «Марытыму». Мячы забілі: Аляхновіч (56), Брэсан (60), Паўлаў (70).

Ганчарэнка падкрсэліў, што каманда гуляла толькі на перамогу. Разам з тым, прадоўжыў галоўны трэнер, БАТЭ вёў у ліку 3:0 і дазволіў саперніку крыху перахапіць ініцыятыву. «Але мы не гублялі галаву, стараліся якасна абараняцца і шукаць дадатковыя магчымасці для контратак», — сказаў ён.

У матчы з «Марытыму» гульцы БАТЭ атрымалі чатыры папярэджанні (Аляхновіч, Няхайчык, Радыёнаў і Верамко). Прычым у паўторнай гульні ў Фуншале не змогуць узяць удзел галкіпер барысаўскай каманды Сяргей Верамко і паўабаронца Павел Няхайчык, якія атрымалі па другому папярэджанню ў матчах Лігі Еўропы.

Ганчарэнка лічыць, што не ўсе рашэнні ісландскага арбітра Крысціяна Якабсона адносна паказаных у матчы з «Марытыму» «жоўтых картак» былі правільнымі. Акрамя таго, на думку галоўнага трэнера, сапернік правакаваў беларускіх гульцоў.

У сваю чаргу, настаўнік «Марытыму» Мітчэл ван дэр Гааг падкрэсліў, што гуляць давялося супраць моцнай каманды. «Мы стараліся гуляць на контратаках — гэта быў наш план на гульню. У нас было некалькі галявых момантаў, але, на жаль, нам не ўдалося іх рэалізаваць. Агрэсіўная гульня БАТЭ, асабліва ў другім тайме, не стала для нас нечаканасцю», — сказаў галоўны трэнер партугальскай каманды.

Пераломны момант у гульні, на яго думку, наступіў, калі БАТЭ, а не «Марытыму» адкрыў лік у матчы. Закранаючы план на матч у адказ у партугальскім Фуншале, Мітчэл ван дэр Гааг заявіў, што яго каманда будзе адстойваць гонар клуба і «набірацца вопыту ў міжнародных спаборніцтвах у гульні з такім моцным сапернікам, як БАТЭ». «Гэта не галаслоўныя сцвярджэнні, — падкрэсліў ён. — Мы бачылі, як БАТЭ гуляе з „Капенгагенам“ і іншымі камандамі».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031