Знайсці
20.08.2010 / 09:356РусŁacБел

БАТЭ — «Марытыму» 3:0

А вось Мінскае «Дынама» і магілёўскі «Днепр» пацярпелі паражэнні.

Барысаўскі БАТЭ разграміў з лікам 3:0 партугальскі «Марытыму» ў першым матчы плей-оф Лігі Еўропы.

Мячы забілі: Аляхновіч (56), Брэсан (60), Паўлаў (70).

БАТЭ выйшаў на поле ў такім складзе: Верамко, Шытаў, Аляхновіч, Юрэвіч (капітан), Канцавы (Патоцкі, 90+1), Брэсан (Скавыш, 84), Няхайчык, Радзькоў, Паўлаў (Бага, 81), Бардачоў, Радыёнаў.

Матч у адказ БАТЭ правядзе ў Партугаліі 26 жніўня.

Пераможца пары выйдзе ў групавы турнір Лігі Еўропы.

А вось Мінскае «Дынама» і магілёўскі «Днепр» прайгралі першыя матчы плей-оф Лігі Еўропы.

Мінчане на выездзе саступілі бельгійскаму «Бруге» з лікам 1:2. У гасцей на шостай хвіліне вызначыўся Драгун. Гаспадары адыграліся на 71-й хвіліне з пенальці (Хуфкенс). Пераможны гол на 84-й хвіліне правёў Бандэль.

Магілёўскі «Днепр» таксама на выездзе моцна прайграў іспанскаму «Вільярэалу» з лікам 0:5 (Марчэна, 10, Касорла, 17, Валеро, 35, Кані, 45, Нілмар, 75).

Матчы ў адказ пройдуць 26 жніўня ў Мінску і Магілёве. Пераможцы пар выйдуць у групавы раунд Лігі Еўропы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930