Знайсці
13.08.2010 / 14:283РусŁacБел

Жан-Клод Ван Дам у Мінск не прыедзе

Прадстаўнікі амерыканскай кампаніі Motion Picture Corporation of America (MPCA) не будуць здымаць кіно на базе «Беларусьфільма». Прычынай сталі жорсткія тэрміны рэалізацыі вельмі маштабнага праекту.

Фільм з рабочай назвай «Зброя» павінен быў стаць чарговым баевіком з удзелам некалі легендарнага, а сёння падзабытага актора Жан-Клода Ван Дама. Ідэя правесці здымкі ў Мінску ўзнікла пасля таго, як студыю наведаў заснавальнік кампаніі MPCA Брэд Крэвой. Амерыканец застаўся задаволены тым, што ён убачыў у Беларусі, і прыняў рашэнне здымаць.

Айчынныя СМІ радасна раструбілі пра тое, што, маўляў, нарэшце заакіянскі старэйшы кінабрат звярнуў увагу і на нас. Аднак падставаў для радасці аказалася не так ужо і шмат.
Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і планаванні кінастудыі «Беларусьфільм» Іван Колб, фільм «Зброя» ў Беларусі здымаць усё-такі не будуць.

«У іх не тыя тэрміны, — кажа І. Колб. — Высветлілася, што трэба будаваць вельмі шмат дэкарацый. А яны хацелі скарыстацца тым, што ёсць, разбурыць усё і з’ехаць, быццам прыехалі да дзікуноў, якія будуць радавацца чаму заўгодна. А ў нас нельга падрываць бензазапраўкі і страляць на вуліцах, хай нават і халастымі патронамі. Нам патрэбны час, каб атрымаць спецыяльны дазвол.

Каб рабіць такія праекты, трэба прымаць рашэнне не за тры дні, а хаця б за месяц. Трэба было выслаць сцэнар, каб мы ўсё вывучылі, выказалі нейкія свае прапановы, пралічылі каштарыс фільма. А тут ледзь не за тры дні ўсё трэба было вырашыць. Сцэнар мне даслалі па электроннай пошце толькі пасля іх ад’езду ў Амерыку, і трэба было тэрмінова скласці каштарыс без іх удзелу. Пры гэтым невядома, якія будуць акторы, хто аператар і гэтак далей».

Народная воля

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930