Знайсці
12.08.2010 / 13:37РусŁacБел

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з аўстрыйцамі

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю 3:3 з камандай Аўстрыі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы-2011.
Гульня прайшла 11 жніўня ў аўстрыйскім Пашынгу. Падчас сустрэчы выхаванцы Георгія Кандрацьева саступалі 0:1 і 1:3.

Мячы забілі: у гасцей — Сівакоў (31), Рэкіш (75, 90); у гаспадароў — Нухіу (29, 45), Арнаутавіч (35, з пенальці). Аўстрыйцы страцілі на сваім полі першыя ачкі.

Склад зборнай Беларусі (звесткі сайта УЕФА): Гутар, Драгун, Паліцевіч, Астравух, Сівакоў (капітан), Юрчанка, Варанкоў (Рэкіш, 73), Няхайчык, Гардзяйчук (Скавыш, 46), Вераціла, Філіпенка. На 71-й хвіліне папярэджанне атрымаў Паліцевіч.

Становішча каманд у 10-й групе: Аўстрыя — 14 ачкоў (7 матчаў; розніца мячоў 16–9), Шатландыя — 13 (6; 13–5), Беларусь — 13 (6; 14–10), Албанія — 4 (7; 9–17), Азербайджан — 1 (6; 5–16).

Заключныя матчы беларускія футбалісты правядуць дома 3 і 7 верасня супраць Шатландыі і Азербайджана.

У плей-оф кваліфікацыі выходзяць пераможцы 10 груп і чатыры лепшыя каманды сярод заняўшых другія месцы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930