Знайсці
11.08.2010 / 20:2417РусŁacБел

Літва — Беларусь — 0:2

Гэта апошняя рэпетыцыя перад пачаткам адбору да Еўра-2012.

У Каўнасе сёння адбылася таварыская гульня паміж нацыянальнымі зборнымі Літвы і Беларусі. Гэта апошняя рэпетыцыя перад пачаткам адборачнага турніру да Еўра-2012.

Нашы зборныя паміж сабой сустракаюцца ўжо ў сёмы раз, так час гулялі толькі з украінцамі. Прычым, абсалютна ўсе сустрэчы мелі раз тавараскіх. Нашы выйгравалі тры разы, двойчы фіксавалася нічыя, а ў апошнім супрацьстаянні ў 2005 годзе літоўцы атрымалі першую перамогу.

Штанге атрымалася сабраць амаль мацнейшы склад, за адсутнасцю траўміраваных Калачова і Ковеля.

Прыляцелі ў зборную Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў. Што праўда, абодва яшчэ не гатовыя да поўнага матчу. Глеб правёў тайм першы, а Кутузаў — другі.

Увогуле, першая палова гульні прайшла з аднолькавымі шанцамі на поспех. Некалькі разоў небяспечна атакавалі беларусы, літоўцы білі ў штангу.

Другі тайм пачаўся з шэрагу заменаў у абодвух трэнераў. На тое гульня і таварыская, каб праверыць бліжэйшы рэзерв.

Зрэшты, для літоўцаў узнаўленне гульні пачалося трагічна. Вячаслаў Глеб прарваўся па праваму флангу.

Усе думалі, што ён будзе падаваць у цэнтр штрафной, а атрымалася так, што пасля ягонай перадачы мяч плаўна апусціўся за спіну літоўскага варатара — 1:0.

Беларусы мелі цудоўныя моманты, каб падвойваць перавагу. Спачатку Віталь Радзівонаў не перахітрыў варатара, а потым Антон Пуціла не трапіў у пустую браму.

Літоўцы на апошняй хвіліне асноўнага часу мелі шанец адыграцца, але ўдар паўабаронцы прыйшоўся вышэй.

Спрацавала старое футбольнае правіла. Не забіваеш ты — забіваюць табе.

У імклівай атацы ў дадатковы час кропку паставіў Вячаслаў Глеб — 2:0. Гэта, дарэчы, быў дзесяты гол Глеба-малодшага за зборную.

Наступны супернік беларусаў будзе нашмат мацнейшым. 3 верасня хлопцы Бернда Штанге ў прыгарадзе Парыжу Сэн-Дэні згуляюць з французамі. А ўжо 7 верасня прымуць у Мінску румынаў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930