Знайсці
06.08.2010 / 15:198РусŁacБел

«Дынама» трапілася на «Бруге», БАТЭ — на «Марыціму», «Дняпро» — на «Вільярэал»

У швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне плэй-оф Лігі Еўропы. У гэтую стадыю трапілі тры беларускія клубы.

У швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне плэй-оф Лігі Еўропы. У гэтую стадыю трапілі тры беларускія клубы.

Першым з кошыкаў было выцягнутае мінскае «Дынама». Фартуна была на баку мінчукоў.

У супернікі камандзе Уладзіміра Гольмака трапіўся бельгійскі «Бруге».
Гэтая каманда трынаццаць разоў выйгравала першынства Бельгіі. Апошні раз — у 2005.

З бельгійскімі каманды нашы клубы сустракаліся тройчы. Мінскае «Дынама» яшчэ са савецкім часам саступіла «Мехелену». Два гады назад беларусы адужалі па суме двух матчаў «Андэрлехт», а летась «Нафтан» за кошт голу на чужой пляцоўцы прайграў «Генту».

Першы матч адбудзецца ў Бельгіі. Колеры «Бруге» — сіне-чорныя.

Затое БАТЭ не пашанцавала зусім. У супернікі камандзе маглі трапіцца нямоглыя валійцы і фіны, а трапіўся партугальскі «Марыціму».

Каманда з выспы Мадэйра летась заняла пятае месца ў чэмпіянаце Партугаліі. А аднойчы, у далёкім 1926 годзе, была чэмпіёнам краіны.

Першую гульню барысаўцы правядуць дома. Летась у групавым этапе Лігі Еўропы БАТЭ супернічала з лісабонскай «Бенфікай». Абодва матчы беларусы прайгралі.

Дарэчы, у свой час за «Марыціму» гуляў вядомы нападаючы Дані.

Але найбольш грозны супернік дастаўся магілёўскаму «Дняпру». У госці да магілёўцаў прыедзе іспанскі «Вільярэал».

Тры гады назад грозны «Вільярэал» экзаменаваў барысаўскі БАТЭ. Дома іспанцы выйгралі з лікам 4:1, а ў гасцях перамаглі 2:0.

Зрэшты, «жоўтая падводная лодка» да «Дняпра» яшчэ можа не прыехаць. А яе месца заняць іспанская «Мальёрка». Пытанне вырашыцца бліжэйшым часам.

«Дняпро» першую гульню правядзе ў гасцях.

Матчы плэй-оф адбудуцца 19 і 26 жніўня.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930