Знайсці
06.08.2010 / 13:19РусŁacБел

«Капенгаген» згуляе ў плей-оф з «Русенборгам»

У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне плей-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Дацкі «Капенгаген», які выбіў з 3-га раўнду барысаўскі БАТЭ (0:0, 3:2), згуляе ў плей-оф з нарвежскім «Русенборгам».

Іншыя пары чэмпіёнскай кваліфікацыі: «Зальцбург» (Аўстрыя) — «Хапаэль» (Тэль-Авіў, Ізраіль), «Базэль» (Швейцарыя) — «Шэрыф» (Малдова), «Спарта» (Прага, Чэхія) — «Жыліна» (Славакія), «Партызан» (Бялград) — «Андэрлехт» (Бельгія).

Нечэмпіёнская кваліфікацыя: «Янг Бойз» (Швейцарыя) — «Тоттэнхем» (Англія), «Брага» (Партугалія) — «Севілья» (Іспанія), «Вердэр» (Нямеччына) — «Сампдорыя» (Італія), «Зеніт» (Расія) — «Асэр» (Францыя), «Дынама» Кіеў (Украіна) — «Аякс» (Галандыя).

Матчы плей-оф пройдуць 17–18 і 24–25 жніўня. Пераможца трапляе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, нешчасліўцы — у групавы турнір Лігі Еўропы.

У 14:30 — лёсаванне плей-оф Лігі Еўропы, дзе сваіх супернікаў дазнаюцца БАТЭ, мінскае «Дынама» і «Дняпро».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930