Знайсці
05.08.2010 / 21:1013РусŁacБел

«Дняпро» і «Дынама» выйшлі ў плэй‑оф Лігі Еўропы!

Беларускія клубы бліскуча правялі паўторныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.

Беларускія клубы бліскуча правялі паўторныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.

Мінскае «Дынама» пасля гасцявой паразы ад «Макабі» (Хайфа) 0:1, прымалі суперніка дома. І матч для беларусаў пачаўся горш не прыдумаеш. Ужо на 26‑ай хвіліне грузінскі легіянер гасцей Уладзімір Двалішвілі вывеў «Макабі» наперад.

Каб адыграцца «Дынама» спатрэбілася 9 хвілін. Бліскучай перадачай Антона Пуціла скарыстаўся Алег Страхановіч. З роўным лікам каманды сышлі на перапынак.

У пачатку тайма другога Антон Пуціла скарыстаў рыкашэт ад абаронцы Хайфы і вывеў «Дынама» наперад. Зрэшты, гэтага было мала для агульнай перамогі, бо за ізраільяцян гуляў гол забіты ў гасцях.

Адразу нехта х гульцоў «Макабі» праверыў на трываласць папярэчыну гаспадароў — вытрымала. Трэба было забіваць яшчэ адзін гол, але асаблівых сілаў не заставалася.

«Макабі» кантралявала ход паядынка, а ў мінчан наперадзе мала што атрымлівалася. Да апошняй хвіліны асноўнага часу. Французскі арбітр прызначыў штрфаны, які пайшоў біць шчасліўца Пуціла.

Антон ударыў на мяч паляцеў абаронца Марахоўскі. Расіянін мяча не дакрануўся, але напалохаў галкіпера — 3:1. «Дынама» праходзіць далей!

***

У чэшскай Астраве мясцовы «Банік» прымаў магілёўскі «Дняпро». Дома беларусы мінімальна перамаглі — 1:0.

У Чэхіі нашы таксама адзначыліся першымі. Мяч на рахунку Уладзіміра Юрчанкі. Праўда, ужо праз дзве хвіліны Радзім Рэзнік зрабіў лічбы на табло роўнымі.

У другім тайме перамогу магілёўцам прынёс Ігар Зяньковіч — 2:1. «Дняпро» і ў гасцях даказаў сваю перавагу.

***

Такім чынам, тры беларускія клубы будуць удзельнічаць у плэй‑оф Лігі Еўропы. Да «Дняпра» і «Дынама» далучыцца барысаўскі БАТЭ, які вылецеў з Лігі чэмпіёнаў.

Такога ўдалага сезону ў беларускіх каманд не было яшчэ ніколі.

Лёсаванне адбудзецца ў пятніцу а 14:30. Простая трансляцыя на тэлеканале «Еўраспорт».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930