Знайсці
05.08.2010 / 09:471РусŁacБел

Галоўны трэнер БАТЭ: Мы адчуваем вялікае расчараванне

«Мы адчуваем вялікае расчараванне», — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля завяршэння матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена».

Сустрэча прайшла 4 жніўня ў сталіцы Даніі і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2 (першая сустрэча — 0:0).

«Думаю, гульня спадабалася ўсім, хто на ёй прысутнічаў, — сказаў Ганчарэнка. — Мы разыгралі своеасаблівы футбольны трылер, дзе спачатку мы прапусцілі два хуткія галы, а потым змаглі адыграцца. На другі тайм выходзілі з надзеяй, што мы здолеем прайсці ў наступны раунд. На жаль, не атрымалася».

Паводле слоў Ганчарэнкі, БАТЭ меў пэўныя праблемы ў цэнтры абароны, у сувязі з чым не хапала хуткага пераходу ад абароны да атакі.

«У цэлым, калі прыбраць адмоўныя эмоцыі, мы правялі добры матч», — заўважыў галоўны трэнер барысаўскага клуба. Гульцам пасля завяршэння матчу Ганчарэнка, паводле яго слоў, пакуль нічога не сказаў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930