Даслаць навіну
Знайсці
0
Кнехт / адказаць
31.07.2010 / 23:49
Брава, спадар Класкоўскі! Усё правільна прыкмечана і сфармулявана. Тут бы ўсім і закрычаць: "Дай нам па дзьве тысячы еўра ў месяц і вядзі нас хоць у Еўропу, хоць у...". Але ж мы спалохаемся. Ды і навошта нам, падумаўшы, столькі грошай у адныя рукі?! :)
0
Сяржук / адказаць
01.08.2010 / 00:08
Але ж як засела савецкая прапаганда ў гэтага "самага чэснага". Калісьці ў школе на пытаньне чаму ў нас каляровы тэлевізар каштуе тры месячных заробка (гэта было дзесьці ў 80-х), настаўніца гісторыі (якое супадзеньне з гэтымі гісторыкамі!) адказала: так, гэта каштуе даражэй, бо жыльлё таннае. Было сьмешна, бо не дурні ж былі. І вось гэты баран вырашыў народ папужаць. І чым? Тым, што лепш жыць - гэта кепска? Дурань, але і тыя будуць дурнямі, хто яму паверыць. На які мне трэба, как за мяне вось гэтае, што заўжды ўсплывае, вырашала, як жыць!
0
mikola / адказаць
01.08.2010 / 10:29
2. zgoden z kamentatarami,zastalos perakanat 'lektarat', adnak u getym vypadku pakul lukaesenka peramagae-dobra zyt-geta oi jak kepska. Brussel-Polska.
0
олег / адказаць
01.08.2010 / 17:11
Цены у нас давно,что Европа смеётся, бесплатный только воздух, про реальный зароботок что-то очень мало слышно.
0
Альховік Мікалай / адказаць
09.08.2010 / 21:45
Ну вот, абаср...ў лектарат
0
Tatiana / адказаць
11.08.2010 / 19:26
Величина социального пакета большая в Беларуси. проблема не в том что можно или нельзя платить 2 тыс долларов и что улучшиться качество проживания. проблема в том, что не для кажого это будем возможно и сразу появится средний класс - немногочисленный но с 2 тысячами и появится многочисленный класс настоящих бедных - которым фактически будет на за что платить за сервисы. Возникнет страшное социальное напряжение -настоящее как его описывали в книгах дореволюционных. Как говоритсья - берегитесь того что вы желаете - и расслоение населения и это все представляют как огромный позитив и то что лично выиграют на рынке. А вот и нет. Многие проиграют и станут по настоящими бедными без доступа к медицински сервисам - даже базовым, без питания и обогрева зимой, без образования. Это называется персональная ответсвенность, удача, здоровье и другие факторы. Это потеря материнских люгот и выход на работу сразу через 2 месяца после рождения ребенка, это отпуск 5-7 дней, это дет садики не по карману, это недоступные университеты для большинсива и даже колледжи, недоступные сервисы стоматологии, скорой помощи и тд - все это дотационное. КАк это работает в Европе - это старый капитализм который сделался демократическим и принял социалистические черты. Страны бывшего союза ВСЕ - сидят на дотациях от евросоюза и я не думаю что Евросоюз хочет такой хомут на шею как Беларусь. Не готов народ и не готова система - готова определенная малочесленная прослойка. Если не верите - попробуйте выжить на частной системе здравоохранения сейчас и заплатить за все, заплатить ЧЕСТНО налоги от всей рабочей деятельности сами а не договариваться и химичить и тд. Я даже не говорю про трудовые навыки населения, специальности которые нужны рынку и тд - половина населения вообще на рынке труда не нужна и куда ее девать - можно подумать знает кто то ответ. Вот так то нельзя сразу прыгнуть в развитой капитализм и его нужно строить медленно и долго. А пока - все наслаждаемся нашей жизнью в транзиторной зоне, практически бесплатным отоплением для тех кто живет в городах, и горячей водой,дешевым хлебом, кефиром, злыми но бесплатными участковыми врачами и врачами скорой помощи, практически бесплатными бассейнами и тд. Посмотрите фильм Капитализм - история любви и наслаждайтесь остатками социализма за который заплачено кровью и потом многих людей.
0
сергей / адказаць
11.08.2010 / 21:02
Это из сайта Свобода. Очень хотелось бы, чтобы господин Президент и господин Ломать уделили внимание несчастному крестьянину и его подсобному хозяйству, а не продолжалась политика 30-х и 60-х годов. У крестьянина все забрали в 30-е годы, а сейчас он как когда то к пану идет кланяться к председателю колхоза за комбайном. А ведь были у нас до революции товарищества крестьян которые имели молотилки, мельницы, машины сельскохозяйственные и т.д. Угробили все. Дайте дожить век этим несчастным людям. Совсем недавно о поддержке сельского подсобного личного хозяйства говорили эти два названные мною руководителя, а на деле- нижеуказанная жестокая реальность. "На прыватных участках многіх вясковых жыхароў асыпаецца, прападае збожжа. Людзі скардзяцца, што толькі пасьля жніва ў калгасах можна спадзявацца на дапамогу тэхнікі. Пры гэтым арэнда камбайна каштуе дорага. БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА “Нам не акупіцца гэтая малацьба” Вясковыя жыхары Берасьцейшчыны скардзяцца, што кошты абмалоту збожжа на прысядзібных участках даволі вялікія. Магчыма, цяперашні ўраджай нават не акупіць платы за камбайн. У вёсцы Панасавічы Бярозаўскага раёну шмат пажылых людзей сеюць на сваіх надзелах пшаніцу. Са спадзяваньнем на добрае надвор’е вяскоўцы чакаюць і камбайн мясцовага СПК. Праўда, за малацьбу давядзецца заплаціць. Кошты складаюць каля 2800 рублёў за «сотку» і 11 тысяч — за перагон камбайна. Жыхарка вёскі кажа, што за 14 сотак яна мусіць заплаціць больш як 50 тысячаў рублёў: «Ну і няхай не бясплатна пажалі б жыта. Але каб па нармальных коштах, а не такіх вялікіх. Мы ж, пажылыя, усе рабілі ў калгасах. Дый ураджай сёлета ня вельмі добры. Спачатку былі дажджы, потым — сьпёка. Каласкі ня вельмі вялікія. Нам не акупіцца гэтая малацьба». Іншая жыхарка вёскі таксама скардзіцца: «Пшаніцу сее мая сьвякроў. Ураджаю зусім няма. Пабачым, што камбайн пажне. Дый бульба ў мяне зусім не ўрадзіла таксама. Бо зямля кепская». У вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну таксама бядуе тамтэйшая гаспадыня з прычыны неўраджаю бульбы: «Пакуль не падлічвала дакладна, колькі мне абышлася гэтая бульба, але атрымліваецца — даволі шмат. Гэта ж трэба пасадзіць, потым палоць, выкапаць капалкай, наняць людзей прывезьці бульбу. Ня так гэта і танна». Далей гаворыць жыхарка Пінскага раёну: «Мы разьлічваем толькі на ўласныя сілы. Я неяк зьвярнуўся ў СПК з просьбай прывезьці зямлі. Я ж важу ўсё тачкай на сваіх руках. Але ніякай рэакцыі, ніякай дапамогі».Слабыя каровы проста не пераносяць такой сьпёкі. Часам каровы гінулі на пашы. Сьпёка адбілася і на свойскай жывёле. У Бярозаўскім раёне мусілі нават абліваць кароў халоднай вадой на пашы. Удакладняе адна з гаспадыняў: «Слабыя каровы проста не пераносяць такой сьпёкі. Часам каровы гінулі на пашы. А ўстаноўка ахалоджвала жывёл, аблягчала сьпёку. Таму для кароў ствараліся больш-менш камфортныя ўмовы». ГАРАДЗЕНШЧЫНА «Таньней было б купіць гатовага зерня» Жыхар вялікай вёскі Лунна ў Мастоўскім раёне Лявон Карповіч кажа, што сёньня ў суседзяў пачаў працаваць на прысядзібным участку камбайн. Якія плюсы і мінусы атрымлівае селянін, зьвяртаючыся па дапамогу ў гаспадарку, у нашым выпадку — у «Чарлёну»? Першая праблема — цана, кажа Лявон Карповіч: «Дорага, за сотку бяруць пяць тысяч рублёў. А калі ў чалавека пасеяна, напрыклад, семдзесят сотак, то, атрымліваецца, трэба аддаць 350 тысяч за ўборку толькі. А на такія грошы можна амаль столькі ж купіць зерня гатовага». Чаму ж сяляне працягваюць сеяць так шмат збожжавых? Сваё зерне атрымліваецца нерэнтабэльным папросту. Карповіч: «Гэта пасевы для сваёй жывёлы. Потым мелецца на муку, і сьвіньням ідзе гэтая мука. Я кажу, можна выпісаць у калгасе зерне, гэта нядорага ў параўнаньні з тым, колькі траціш сам — пасеяць трэба, даглядаць, бо калі няма тэхналёгіі — няма ўраджаю. Але сваё зерне атрымліваецца нерэнтабэльным папросту. Але што значыць выпісаць зерне пэнсіянэру? Яшчэ ж яго трэба забраць, пагрузіць, прывезьці, змалоць, а тваё ўжо тут, на месцы». Але застаецца і традыцыя, кажа Лявон Карповіч, — зямля ёсьць, трэба, каб яна была засеяна. Ён падкрэсьлівае: калі Беларусь стала незалежнай, людзям дазволілі мець па гектару зямлі. Карповіч: «Ня ўсе, але многія ўзялі па гектару: каля дома трыццаць сотак і яшчэ семдзесят — насупраць. Я браў таксама, але я ўжо ня сею. На шчасьце, у мяне ёсьць такі сусед, катораму я аддаў у бясплатную арэнду». І ў іншых раёнах Гарадзеншчыны ўраджай прыватнікаў яшчэ ў полі. Спадарыня Яніна зь вёскі Цябы Лідзкага раёну распавядае, што да мясцовага дырэктара гаспадаркі хадзіла некалькі разоў, каб даў камбайн прыбраць збожжа, але ўвесь час былі толькі адмовы, пакуль ня зьезьдзіла ў раён. А гатунак «трыцікале» загінуў. Яна просіць старшыню калгаса, каб той прыслаў камбайн, прыбраў і задарма забраў ураджай у калгас, бо шкада глядзець, як ён псуецца. Больш за тое, у калгасе пагніло сена, якое мокрым спрасавалі і паклалі захоўваць. «Наняць тэхніку нельга нават за грошы». Адна гадзіна працы камбайна ацэньваецца калгасам у 250 тысяч рублёў. Але нават за грошы старшыню не ўдаецца ўгаварыць, каб дазволіў узяць тэхніку. Спадарыня: «І вось я аддаю ім гэты „трыцікале“ на сілас жывёле. Учора да яго зьвярнулася — а ён, як зьвер, нават ня можа пагаварыць з чалавекам, а я яму па гадах у маці падыходжу. Прасіла прэса, бо ня можам мы ўжо віламі гэта ўсё пераварочваць — не, і ўсё, ніяк не дагаворысься». Карэспандэнт: «А як да іншых вяскоўцаў старшыня ставіцца?» Спадарыня: «У нас на тры вёскі — 13 кароў. Усім 13-ці чалавекам паабяцалі даць сена за малако, усе пэнсіянэры. Прыбраць так і не дапамаглі, сена пагніло». Наагул шмат у каго ўраджай папсаваўся з-за таго, што лілі дажджы і былі вялікія буры, а тэхнікі, каб прыбраць, не было. Спадар Валянцін са Шчучынскага раёну кажа, што гэтым годам на іх абрынулася і надвор’е, і вялікія кошты на тое, каб наняць камбайн для ўборкі. Пытаюся: як вяскоўцы выходзяць з сытуацыі? Спадар: «Ну вось так і выкручваюцца: то сеюць, то ня сеюць. Вельмі цяжка нам тут, вельмі… А які заробак на гэтым — капейкі, сьлёзы. Гэта ўсё не аплачваецца. Нявыгадна». Яшчэ адзін гаспадар са Шчучынскага раёну кажа, што нават ня браўся за ўборку збожжавых, усё стаіць у полі. Спадар: «Ой… яшчэ нічога не ўбіраў, цяжкасьці і фінансавыя, і іншыя. Няма ў мяне свайго камбайна…» Спадарыня Яніна, гледзячы на тое, як гніе ўраджай, які цяжка было расьціць, гаворыць і ледзьве ня плача. Асабліва яе раздражняе абыякавасьць да гэтай праблемы іншых людзей. Спадарыня: «У мяне ёсьць сваха ў Расеі, бо сын адзін у Маскве жыве, а тыя з Калускай вобласьці. То мы ўжо даходзім, як у Расеі, я там была і бачыла. Становімся такімі ж дрэннымі гаспадарамі…» "
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера