Знайсці
28.07.2010 / 14:12РусŁacБел

Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч перайшоў у клуб першай расійскай лігі «Волга»

Ураджэнец Барысава — чатырохразовы чэмпіён Беларусі (2006–2009), сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2004), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2006, 2010), уладальнік Суперкубка Беларусі (2010). Тройчы ўключаўся ў спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату (2006–2008). У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым паўабаронцам нацыянальнага чэмпіянату. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Стасевічу — 24 гады.

У сярэдзіне ліпеня ў сувязі з лішняй колькасцю гульцоў Стасевіч, а таксама форвард Аляксандр Алумона былі выстаўленыя БАТЭ на трансфер. Алумона перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Апрача таго, форвард Аганес Гааран аддадзены ў арэнду ў ерэванскі «Пюнік» да канца года.

Пасля першага круга «Волга» займае пятае месца ў першым расійскім дывізіёне, набраўшы ў 19 матчах 32 балы. Лідэрамі з’яўляюцца «Кубань» (Краснадар) і «Краснадар» — 37 і 35 балаў адпаведна.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930