У Магілёве ў 35-градусную спёку ў кватэрах ўключылі батарэі
У доме №16 па вуліцы Маўчанскага ў Магілёве ў 35-градусную спякоту ўключылі ацяпленне. Батарэі грэлі некалькі гадзінаў, а ў кватэрах стала вельмі горача.Пра гэта распавяла жыхарка дома. Мы набралі выпадковую кватэру, каб праверыць інфармацыю.
Жыхарка: "Ведаеце, дні тры таму на кухні ў мяне былі гарачыя батарэі. Але яны хутка ўсё выправілі".
Энергетыкі ЖЭУ-14, якое абслугоўвае дом, кажуць, што такога быць не магло. Маўляў, перад выпрабаваннямі трубаў ва ўсіх дамах цяпло перакрылі.
Энэргетык: "Усе дамы адглушаныя,бо ў нас з дня на дзень пачнуцца выпрабаванні цеплавых сетак. Калі не ўсталяваныя заглушкі, проста разарве ў дамах батарэі. Зараз усе дамы адглушаныя цалкам "пад нуль", і ацяпленне ўключыць немагчыма".
Жыхары здзіўляюцца: можа, перад пачаткам выпрабаванняў проста не перакрылі адзіны дом?
0
0
0
0
0
0
«Усёй Беларуссю скідваліся на рэкламу»: Ксенія Сабчак рэкламуе беларускі гель для броваў коштам 6 рублёў
 13
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола
 1
Палац грамадзянскіх абрадаў у Мінску часова не будзе прымаць заявы на рэгістрацыю шлюбу
 1
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 6
Пад Мінскам пасадзілі лес у памяць Уладзіміра Макея
 1
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 3
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 6
МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера