Знайсці
23.07.2010 / 10:352РусŁacБел

Як атрымаць бясплатны пляц пад будоўлю хаты

Каля 90 працоўных дзён сыходзіць на атрыманне зямельнага ўчастка ў «адным акне». Участкі ёсць у наяўнасці ў большасці рэгіёнаў.

Каля 90 працоўных дзён сыходзіць на атрыманне зямельнага ўчастка ў «адным акне». Участкі ёсць у наяўнасці ў большасці рэгіёнаў.

Грамадзянін, зацікаўлены ў атрыманні ўчастка, звяртаецца з заявай у адпаведны сельскі выканкам. З заявай падаецца пашпарт. Іншых дакументаў не патрабуецца.

Выканкам на працягу 3 дзён (тут і далей — працоўных дзён) запытвае ў адпаведных арганізацый дакументы, якіх не стае. Гэта даведка ЖЭСу пра займанае жылое памяшканне і склад сям’і заяўніка і даведка арганізацыі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці аб адсутнасці (наяўнасці) правоў на аб’екты нерухомай маёмасці. Дакументы падаюцца ў выканкам за 5 дзён.

Калі рашэнне станоўчае, выканкам дае дазвол арганізацыі па землеўладкаванні на распрацоўку праекту адводу зямельнага ўчастка. Дазвол і дакументы накіроўваюцца ў арганізацыю па землеўладкаванні. Тая за 3 дні заключае з грамадзянінам дамову падраду на распрацоўку праекту.

У ёй прадугледжваюцца і працы па ўсталяванні межаў участка на мясцовасці, і паслугі па рэгістрацыі ўчастка і правоў на яго. На распрацоўку праекту адводу даецца 15 дзён з дня, калі грамадзянін аплачвае працы. За гэты час арганізацыя па землеўладкаванні абавязаная ўзгадніць праект з кіраўнікамі тэрытарыяльных органаў архітэктуры, Мінпрыроды, МНС, Дзяржсаннагляду.

Адначасова арганізацыя рыхтуе праект рашэння сельскага выканкама аб прадстаўленні зямельнага ўчастка, які ўзгоднены з праектам адводу зямельнага ўчастка, і перадае ўсе дакументы ў землеўпарадкавальную службу выканкама.

Там праект у 5 дзён разглядаецца і падаецца ў выканкам для прыняцця рашэння. Рашэнне выканкам прымае за 5 дзён.

Атрыманне ўчастка складаецца з двух этапаў: падрыхтоўка праекту і падрыхтоўка землеўпарадкавальнай справы па ўсталяванні межаў участка на мясцовасці. Першы этап сканчаецца, калі выканкам прымае рашэнне даць участак.

Пасля гэтага выканкам на працягу 3 дзён перадае сваё рашэнне з праектам адводу ўчастка зноў арганізацыі па землеўладкаванні — для ўсталявання межаў участка на мясцовасці і яго дзяржрэгістрацыі.

Тая на працягу 2 дзён пасля падрыхтоўкі землеўпарадкавальнай справы перадае заяву аб дзяржрэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікненні правоў на яго ў арганізацыю па дзяржрэгістрацыі. Не больш за 10 дзён займаюць дзяржрэгістрацыя стварэння ўчастка і перадача землеўпарадкавальнай справы і пасведчання аб дзяржрэгістрацыі ўчастка адпаведнай землеўпарадка¬вальнай службе. Далей дакументы перадаюцца ўласніку ўчастка.

Гэта значыць, грамадзянін першы раз звяртаецца ў мясцовы выканкам, каб падаць заяву, і другі — каб атрымаць гатовыя дакументы на ўчастак.

З моманту падачы заявы да моманту выдачы гатовых дакументаў праходзіць 82 дні.

За падрыхтоўку землеўпарадкавальнай справы грамадзянін плаціць 3 базавыя велічыні і 1 базавую велічыню — за рэгістрацыю. Разам атрымліваецца сума, эквівалентная прыкладна 30 EUR. Прычым ён адразу аплачвае ўсе паслугі, а потым выконваюцца працы.

belmarket.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930