Даслаць навіну
Знайсці
0
Варган / адказаць
21.07.2010 / 13:24
Лукашэнка любіць канфлікты. Калі іх менее - стварае сам. Дарма думаць, што ён сядзіць у грымучай зьмесі. Ну пасядзеў некалькі дзён у прастрацыі пасьля кінапаказу, ачухаўся. Цяпер з зухаватай праставатасьцю джагне, сьлязу пусьціць дзе трэба. Атрымаецца элегантна.
0
sid / адказаць
21.07.2010 / 14:07
сп. Класкоўскі, Масква і Лукашэнка перад выбарамі памірацца, колькі разоў ужо можна паўтараць адно і тое ж. Крэмль выдатна разумее, што лягчэй дамовіцца нават з Рыгорычам, чым яго скідваць. У крайнім выпадку Расея будзе трымаць нейтралітэт і прызнае элегантную перамогу. Потым абвясцяць аб "перагрзуцы" расейска-беларускіх адносін. Ніякага сур'езнага прарасейскага кандыдата не будзе. Ну толькі калі самаго афіцыйнага лідара не лічыць гэткім.
0
Scooter / адказаць
21.07.2010 / 14:33
"Чым далей, тым большая імавернасць, што Масква стрэліць сваім кандыдатам, тэрмаядзерным кампраматам, шалёным цэннікам на энерганосьбіты і г.д." -- хацелася б больш канкрэтыкі, хто гэты кандыдат і які такі "тэрмаядзерны кампрамат"? А цэньнік на газ яны ўжо даўно і так агучылі: 250$ за 1000 кубоў. "чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы" -- я б сказаў, што як мінімум яна "вырашае" праблему самой пралангацыі. Відавочна, што гэта праблема будзе вырашацца ні на ўчастках, а на плошчах і вуліцах. Дык вось зімой, асабліва перад НГ варыянт "плошчы" нашмат менш верагодны, чым пасьля НГ. Так што ў нейкім сэньсе сама па сабе праблема пралагнацыі можа быць ні такой ужо і праблемай.
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
21.07.2010 / 16:06
Scooter напiсаў(ла) Лiпень 21, 2010 у 14:33 "хацелася б больш канкрэтыкі, хто гэты кандыдат..." ==== Вы будзеце доўга смяяцца, але яны са мной не ўзгаднялі :)
0
Димыч / адказаць
21.07.2010 / 16:17
Аляксандр Класкоўскі напiсаў(ла) Лiпень 21, 2010 у 16:06 Scooter напiсаў(ла) Лiпень 21, 2010 у 14:33 "хацелася б больш канкрэтыкі, хто гэты кандыдат..." ==== Вы будзеце доўга смяяцца, але яны са мной не ўзгаднялі :) ============ Тогда зачем вы эту все ерунду пишите? Ведь новой информации ноль. Мельчаете, Класковский!
0
Станкевіч / адказаць
21.07.2010 / 17:26
Кампрамат у дачыненьні да Лукашэнкі - зброя слабая, ня дзейсная, халастая. У дадзеным выпадку (маскоўскія казытаньні) - халастая. Колькі ён пры ўладзе, столькі ён і ў кампраматах. Беларускае грамадзтва настолькі прызвычаілася да рознага кшталту кампраматаў на Лукашэнку, і вынікам іх ўздзеяньня, што ўспрымае кампраматы тыя як чарговы анэгдот. Гэта, як калі чалавек прымае мыш`як (напрыклад) малымі, несьмяротнымі дозамі. Празь пэўны тэрмін яго ўжо й сьмяротная для іншых доза не бярэ. Гэтак сама й "тэрмаядравы кампрамат" масквы. А вось Лукашэнка, калі язык развяжа ў бок Пуціна-Мядзьведзева, дык гэта спрацуе. У іх тамака, у маскалей, ёсьць прыдатная "глеба" для такога "насеньня". :)
0
Адлеглы / адказаць
21.07.2010 / 19:38
Я таксама лічу, што кампрамат супраць гэтага Кіраўніка дзяржавы ва ўмовах існуючага грамадзтва - гэта лухта. Грамадзтва даўно прызвычаілася, што ім кіруець такі сумазбродны кіраўнік і яго ўжо нічым не зьдзівіш. Яно лічыць, што відаць, значыць, так і трэба. А моладзь - дык яна па-іншаму і не памятае, існуючая ўлада для яе гэта проста норма.
0
Кот / адказаць
21.07.2010 / 20:28
чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы. Наадварот, яны канцэнтруюцца ў грымучую сумесь. P. S. Казаць, што наверсе вызначыліся з датай выбараў на 100%, я б усё ж не спяшаўся. Лукашэнка, магчыма, яшчэ вагаецца. Чаму — асобная тэма. --- 5+ спадар Класкоўскi, нарэшце я пабачыў ад вас тое, чаго ужо даўно чакаў. Два сказы, ў якiх заключаныя амаль усе падзеi, якiя адбываюцца на шахматнай дошцы. Можна было б iх раскрыць асобнай тэмай, але хто ў тэме тым гэта асаблiва i непатрэбна. :)
0
Кот / адказаць
21.07.2010 / 20:49
Непаразуменьне ў тым, што той кампрамат прызначаны не беларускаму грамадзтву i не беларускаму чытачу. Чытачу пад прозьвiшчам А.Г. Лукашэнка. Часткова ён скiраваны на расейскае поле, каб адсякчы адтуль Лукашэнку, спадар Станкевiч. I самае, бадай, галоўнае на поле - мiжнароднае. Але пакуль туды не выведзенае. Калi расейскiя спецслужбы пастараюцца, а наколькi вядома праца над гэтым iдзе ўвесь час, а цяпер набыла звышiнтэнсiўны характар i выйшла на абсалютны новы ўзровень, Лукашэнке могуць прапанаваць такi варыянт пры якiм яму адсякуць любыя не толькi далейшыя гарантыi бяспекi апасьля прэзiдэнства, але i зробяць бессэнсоўным самое прэзiдэнства. Я ўжо нават не кажу на тое, што яму адсякуць шлях на Захад у прынцыпе. Адсюль я раблю такi вывад: што Пуцiн стварае яму такую мадэль, пры якой адзiным паратункам для сябе Лукашэнка пабачыць iнтэграваньне з Расеяй, якое яму Пуцiн i выставiў. У гэтай сiтуацыi, Расея не зможа яму адсякаць канцы, бо атрымаецца, што яна iнтэгруецца са злачынцам. Усе ж разумеюць, што паўплываць на адпрацаваную сiстэму падлiкаў гэтым выплескам немагчыма, таму там абсалютна другiя мэты, сп. Адлеглы.
0
Станкевіч / адказаць
21.07.2010 / 22:08
Часткова ён скiраваны на расейскае поле, каб адсякчы адтуль Лукашэнку ++++++++++++++++++++++++ Гэта, бачна, - яны ўвогуле да галавы не бяруць. І правільна робяць. Бо разумеюць, што расейскае "поле" для лукашэнкі - горш за міннае. Маскаль менавіта на Беларусь разьлічыў свой "кампрамат". Потым напішуць, што, маўляў, мы ім дыктатара не стваралі, мы ім казалі, папярэджвалі, вочы раскрывалі, на дыктатара пальцам паказвалі, а ім хаця й сцы ў вочы. Ну, ціпа, беларусы! што зь іх возьмеш?..:))
0
aleks_nesterow / адказаць
22.07.2010 / 01:34
>>Непаразуменьне ў тым, што той кампрамат прызначаны не беларускаму грамадзтву i не беларускаму чытачу. Чытачу пад прозьвiшчам А.Г. Лукашэнка. А мне падаецца, што менавіта на беларускага чытача // гледача гэта й скіравана. Вы маўляў там на форумах сваіх пакуль абмяркоўвайце, які Лукашэнка незалежнік // дадаць сваё // ..., а мы вам тут ракетны комплекс пакуль забубенім, хімічную катастрофу схаваем і г.д. Гэта называецца засьмечаньне інфармацыйнай прасторы. А потым так-жа "бяз шуму й пылу" правядуць выбары, легітымізуюць рэжым. Каб усім "харашо жылося". Расеі не патрэбная фармальная інтэграцыя. То бок 6-цю вабласьцямі ніхто нікуды ўваходзіць ня будзе. А вось кіраўніцтва з яйцамі ў абцугах даволі карыснае само па сабе. Статус-кво захаваецца на бліжэйшую пэрспэктыву. Гэта дазволіць пры неабходнасьці здаць агенціка ці скінуць, замяніўшы на новага, пакінуўшы рукі чыстымі. То бок гэткая фармальная незалежнасьць дае для палітыцы Масквы навет больш гнуткасьці. Можа там хтосьці й хоча штось паймець з гэтага канфлікту, пагрэцца, як кажуць, але вядома, што калі два жыды б'юцца, дык лепей ня лезьці, а то і цябе паб'юць. Гэтак і тут. >>Усе ж разумеюць, што паўплываць на адпрацаваную сiстэму падлiкаў гэтым выплескам немагчыма На яе й уплываць ня трэба. Задача максымум - павярнуць думку насельніцтва так, каб ты сам на задніх лапках прыбег на вучастак і аддаў свой голас за самі-ведаеце-каго. Каб Ярмошынай толькі лічбу правільную на табло набраць. Цяперака фальсіфікацыі ідуць не на паперы, а непасрэдна ў галовах грамадзян. >>шалёным цэннікам на энерганосьбіты Дык што, гэта сам Лукашэнка з сваёй кішэні плоціць за іх? Не. Мы і плоцім. А якія банда там схемы тым часам апрацоўвае, якія бабкі адмывае ў Вэнэсуэле і т.д. - гэтага ніхто ня ведае. Думаю, бядней яны жыць ня сталі.
0
Крывіч / адказаць
29.07.2010 / 11:51
http://www.bielarus.eu/?q=node/499 20 ГАДОЎ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ АД СССР Інфабюлетэнь №07/2010
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера