Даслаць навіну
Знайсці
21.07.2010 / 12:15 12

Выбары пад пугай Масквы

Лукашэнка склікае пазачарговую сесію Палаты. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка склікае пазачарговую сесію Палаты 7 верасня. Адпаведны ўказ быў падпісаны без шуму і пылу яшчэ 19 ліпеня. З вялікай імавернасцю можна прагназаваць, што на той сесіі прызначаць дату выбараў.

Фармальна сесію склікаюць дзеля таго, каб загадзя разгледзець праект бюджэту на новы год. Матывацыя не вытрымлівае крытыкі: які бюджэт у верасні, калі цэны на газ ды нафту віламі па вадзе пісаныя? У былыя гады гэты бюджэт пастфактум перараблялі шматкроць з лёгкасцю неймавернай.

Не пра тое баліць галава ў высокага начальства.

Усё болей чыннікаў падштурхоўваюць правесці выбары раней, чым стрэліць навагодняе шампанскае. Інфармацыйная вайна толькі раскручваецца, і тут пачынае ўжо дзейнічаць закон эскалацыі канфліктагенаў. У любы момант можа выбухнуць разборкамі крыва злеплены Мытны звяз. Чым далей, тым большая імавернасць, што Масква стрэліць сваім кандыдатам, тэрмаядзерным кампраматам, шалёным цэннікам на энерганосьбіты і г.д.

Паводле Выбарчага кодэкса, кампанія доўжыцца каля трох месяцаў. Таму, зірнуўшы ў каляндар, можна вызначыць імаверную дату выбараў — нядзеля, 12 снежня.

Хутчэй, хутчэй, пакуль Масква не пачала сцябаць пугай па поўнай праграме!

Перадвыбарчая кампанія дэ-факта пачалася. «Імправізаваная» прэс-канферэнцыя Лукашэнкі 16 ліпеня на Гомельшчыне — гэта ўжо канкрэтны пункт піяр-кампаніі. Яна, відавочна, будзе грунтавацца ў значнай ступені на незалежніцкай ды антыкрамлёўскай рыторыцы.

Тым часам са жніўня на 12,5% павышаюцца пенсіі. Будуць за вушы цягнуць угору і заробкі. Пачынаецца напампоўванне эканомікі пустой грашовай масай. Пасля выбараў, прагназуюць эканамісты, гэта выльецца ў інфляцыю, дэвальвацыю і г.д. Масква непазбежна павысіць цэны на газ. Невядома што будзе з нафтай. Настане час сплочваць вялікія грошы па замежных пазыках.

Карацей,

чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы. Наадварот, яны канцэнтруюцца ў грымучую сумесь.

P. S.Казаць, што наверсе вызначыліся з датай выбараў на 100%, я б усё ж не спяшаўся. Лукашэнка, магчыма, яшчэ вагаецца. Чаму — асобная тэма.

Аляксандр Класкоўскі

0
Станкевіч / адказаць
21.07.2010 / 22:08
Часткова ён скiраваны на расейскае поле, каб адсякчы адтуль Лукашэнку ++++++++++++++++++++++++ Гэта, бачна, - яны ўвогуле да галавы не бяруць. І правільна робяць. Бо разумеюць, што расейскае "поле" для лукашэнкі - горш за міннае. Маскаль менавіта на Беларусь разьлічыў свой "кампрамат". Потым напішуць, што, маўляў, мы ім дыктатара не стваралі, мы ім казалі, папярэджвалі, вочы раскрывалі, на дыктатара пальцам паказвалі, а ім хаця й сцы ў вочы. Ну, ціпа, беларусы! што зь іх возьмеш?..:))
0
aleks_nesterow / адказаць
22.07.2010 / 01:34
>>Непаразуменьне ў тым, што той кампрамат прызначаны не беларускаму грамадзтву i не беларускаму чытачу. Чытачу пад прозьвiшчам А.Г. Лукашэнка. А мне падаецца, што менавіта на беларускага чытача // гледача гэта й скіравана. Вы маўляў там на форумах сваіх пакуль абмяркоўвайце, які Лукашэнка незалежнік // дадаць сваё // ..., а мы вам тут ракетны комплекс пакуль забубенім, хімічную катастрофу схаваем і г.д. Гэта называецца засьмечаньне інфармацыйнай прасторы. А потым так-жа "бяз шуму й пылу" правядуць выбары, легітымізуюць рэжым. Каб усім "харашо жылося". Расеі не патрэбная фармальная інтэграцыя. То бок 6-цю вабласьцямі ніхто нікуды ўваходзіць ня будзе. А вось кіраўніцтва з яйцамі ў абцугах даволі карыснае само па сабе. Статус-кво захаваецца на бліжэйшую пэрспэктыву. Гэта дазволіць пры неабходнасьці здаць агенціка ці скінуць, замяніўшы на новага, пакінуўшы рукі чыстымі. То бок гэткая фармальная незалежнасьць дае для палітыцы Масквы навет больш гнуткасьці. Можа там хтосьці й хоча штось паймець з гэтага канфлікту, пагрэцца, як кажуць, але вядома, што калі два жыды б'юцца, дык лепей ня лезьці, а то і цябе паб'юць. Гэтак і тут. >>Усе ж разумеюць, што паўплываць на адпрацаваную сiстэму падлiкаў гэтым выплескам немагчыма На яе й уплываць ня трэба. Задача максымум - павярнуць думку насельніцтва так, каб ты сам на задніх лапках прыбег на вучастак і аддаў свой голас за самі-ведаеце-каго. Каб Ярмошынай толькі лічбу правільную на табло набраць. Цяперака фальсіфікацыі ідуць не на паперы, а непасрэдна ў галовах грамадзян. >>шалёным цэннікам на энерганосьбіты Дык што, гэта сам Лукашэнка з сваёй кішэні плоціць за іх? Не. Мы і плоцім. А якія банда там схемы тым часам апрацоўвае, якія бабкі адмывае ў Вэнэсуэле і т.д. - гэтага ніхто ня ведае. Думаю, бядней яны жыць ня сталі.
0
Крывіч / адказаць
29.07.2010 / 11:51
http://www.bielarus.eu/?q=node/499 20 ГАДОЎ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ АД СССР Інфабюлетэнь №07/2010
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31