Знайсці
21.07.2010 / 17:0829РусŁacБел

Парады для паляпшэння сэксуальнага жыцця жанчыны

1. Як узрушыць секель (клітар)? У паставе, дзе ты зможаш кантраляваць частату і кірунак рухаў. Калі ты «вершніца», усё ў парадку, вызначаеш частату менавіта ты. Што ж рабіць, калі ён настойвае на позе місіянера і хоча кантраляваць працэсам зверху? Падкладзі пад дупку падушачку, каб дабіцца лепшага кантакту з секелем і кропкай «Джы» (спадзяемся, ты ведаеш, дзе гэта).

2. Чаму так важна ўмець наструньваць і разнявольваць цягліцы похвы? Напятасць і расслабленасць похвы падчас любошчаў павялічвае асалоду. Як? Пры дапамозе найлепшага і найшчыльнейшага ўтрымання чэлеса і дасягнення большай церці.

3. Як можа дапамагчы дыханне? Падчас любошчаў, асабліва калі жарсці напаляюцца, пераходзь на глыбокае раўнамернае дыханне. Трыманне няспешнага рытму разам з такім дыханнем спрыяе спраўнаму звароту крыві ў похву, таксама спрычыньваецца да ўзмоцненых аргазмаў.

4. Нашто купляць люстэрка на поўны рост? Каб палюбіць сваё цела. Прыходзім у ЦУМ, купляем люстра да столі, усталёўваем дома, раздзяваемся, аглядаем сябе з усіх ракурсаў. Засяроджваемся на ўпадабаных частках. Паўтараем тое кожныя выходныя. Гэткае практыкаванне дадасць табе ўпэўненасці падчас сэксу.

5. Як лепей зведаць сваё цела? З дапамогай партнёра. Хай ён павандруе сваімі пальцамі па розных закутках твайго цела, і пабачыш, што адчуеш.

6. Нашто ёсць спальня? Каб спаць і каб там не любіцца (прынамсі, не заўсёды). Крыжовы паход супраць руціны толькі ўзрушвае. Паспрабуй рабіць тое на ўлонні прыроды, у паветцы, на кухні.

7. Нашто ёсць скура? Каб яе далікатна кратаць. Лашчы сама і заахвочвай свайго партнёра кратаць скуру адно аднаго нават у самых звыклых і нецікавых месцах. Гульня ў кратанні ўзмацняе поцяг.

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930