Знайсці
19.07.2010 / 15:1512РусŁacБел

7 рэчаў пра першы раз

Першы раз не павінен быць паспяховым на сто адсоткаў, першы раз можа быць страшна і трывожна, аднак першы раз павінен быць адметным. Парады, як цнатліўцам пераадолець страх і сорам і зразумець, што сэкс — толькі частка добрага сумеснага жыцця.

1. Сэксуальнасць — вялікая частка нашай тоеснасці і забяспечвае асноўныя патрэбы ў душэўным цяпле, бяспецы і каханні. Згэтуль: любошчы — не мэта, а таксама хай сабе неабходная, але толькі частка па дарозе да добрага сужыцця і душэўнага здароўя чалавека.

2. Не пераймайцеся, першы раз – не апошні раз! На памылках, у тым ліку падчас першага разу, вучацца.

3. У дотыках — абдоймах, пешчах, лашчаннях — ёсць вялікая важнасць. Дакрананні маюць уплыў не толькі на фізічныя параметры, але і на душэўныя, пагатоў у датклівыя імгненні першага разу. Таму вельмі важна спярша мілавацца, не пераходзячы адразу да полавага акту.

4. Біблійны запавет «Абыходзься з блізкім чалавекам, як ты хочаш, каб ён абыходзіўся з табою» пакіньце для жыцця. У любошчах важна даведацца пра адметныя жаданні і чуллівыя месцы партнёра, якія вельмі часта моцна розняцца з вашымі. Кожны хоча пяшчоты, але кожны ўкладае ў гэтае слова свой сэнс. Таму цнатлівыя пары перад першым разам пра ўпадабанні партнёра могуць даведацца загадзя.

5. Моўча, сорам і няшчырасць — ворагі інтымнасці. Амаль усё можна памяняць і палепшыць. Пры ўмове, што кожны будзе ведаць, што замінае і што ўсцешвае партнёра. І не забудзьцеся падрыхтаваць атмасферу: свечкі, пахошчы, прыцішанае святло – так, як вам даспадобы.

6. Пара цнатліўцаў часцяком пераймаецца, як будзе паводзіцца іх сэксуальнасць у момант ісціны, ці здолеюць яны даць рады. Цнатліўцы! Памятайце, што побач таксама чалавек, які таксама крыху напалоханы і моцна ўстурбаваны. Падтрымайце яго — гэтак супакоіцеся самі.

7. Наша пачуццё здаволенасці жывіцца таксама асалодай партнёра. Будзе вельмі файна, калі кожны з партнёраў засяродзіцца на даванні асалоды. Пераможцамі зробяцца абодва бакі.

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера