Даслаць навіну
Знайсці
0
Станкевіч / адказаць
18.07.2010 / 00:04
З дуляй, трыма дулямі, альбо бяз іх, а зьвяз той будзе існаваць датуль, покуль ён будзе патрэбны Маскве. Лукашэнку ніхто не спытае, што й як. Ён прывязаў эканоміку Беларусі да расейскага рынку і цяперака ў яго хадоў няма. Ён цяперака, як у шашаках, сядзець у сартыры, - назад хадоў няма, а наперад пойдзеш толькі па дазволу й пры жаданьні іншага боку, калі ў іншага боку ўзьнікне такая патрэба.
0
aleks_nesterow / адказаць
18.07.2010 / 00:09
Пытаньне пану Класкоўскаму: якое мейсца надаецца Эўропе ў гэтай карціне па вывядзеньні Беларусі за вуздэчку з расейскага хлева? Ці не падаецца вам, што такая \"аналітыка\" разьлічана як-раз на \"электарат\", які, між іншым, ужо даўно ўва ўсім разабраўся? Запусьціць кампанію... Ужо сам Някляеў пад час он-ляйн конфэрэнцыі на Свабодзе прызнаўся, што ніякая выбарчая кампанія можа і не стартануць: \" Калі вы маеце на ўвазе кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары, дык ён будзе вылучаны пасьля таго, як выбары будуць прызначаныя. Але іх жа можа і не быць. Нацыянальны сход, на які зьбяруцца “лепшыя прадстаўнікі народа”, можа “папрасіць правадыра” выбары не праводзіць. На нейкі час адкласьці… Бо нешта ў Беларусі надзвычайнае, наўкол ворагі – і трэба гуртавацца. Айчыну ратаваць, а не ў дэмакратыю гуляць. Дый грошай на гульню няма. Былі, але “Газпрам” забраў. Так што пакуль я не надта разумею: хто і куды зараз вылучаецца? Ну, калі не ў кандыдаты Нобэлеўскай прэміі... \" © http://www.svaboda.org/discussion/1/162005.html І гэта не адзіная вартая даверу крыніца, зь якой зыходзіла падобная інфармацыя. Пакуль Лукашэнку выбары лепей наагул ня ладзіць. Такая вот аналітыка, пан Класкоўскі.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
18.07.2010 / 08:40
Аляксандр Класкоўскі -- Аднак жа ПЕРАД выбарчай кампаніяй ляскаць дзвярыма рызыкоўна. Пры чым ТУТ выбары. Расію ў СГА ніпрымаюць па палітычных прычынах адна з іх акупацыя тэрытэрыі Грузіі. Рашыў Крэмль паспрабаваць уступіць СГА кагалам і МЕНАВІТА дзеля гэтага прыдумаў мытны саюз. ВЫСВЕТЛІЛАСЯ што і такі варыян не праходзіць. --А што рабіць з мытным саюзам? --Кіно пакажам. Лукашэнка раззлуеца і НЕпадпіша. Праграма \"Время\" паведаміць: Лукашэнка адмовіўся уступаць у МС і гэтым пазбавіў беларускія прадпрыемствы і ГРАМАДЗЯН беларусі найспрыяльнейшых умоў для біснэсу на прасторах Расіі і Казахстана. Во, гад!!!
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
18.07.2010 / 15:06
aleks_nesterow напiсаў(ла) Лiпень 18, 2010 у 0:09 "І гэта не адзіная вартая даверу крыніца, зь якой зыходзіла падобная інфармацыя. Пакуль Лукашэнку выбары лепей наагул ня ладзіць. Такая вот аналітыка, пан Класкоўскі". ====== 1. Назавіце, калі ласка, іншыя крыніцы. 2. Гэта не інфармацыя, а гіпотэза. Мне яна падаецца не надта слушнай. Лукашэнка наўрад ці рызыкне адцягваць выбары на год. Па-першае. гэта грубае парушэнне закону і цягне дадатковыя праблемы з легітымацыяй. Па-другое, праз год можа быць значна горай ва ўсіх сэнсах. ЗЫ. Пра еўрапейскі чыннік я пішу мо' болей чым хто :) Мо' і зашмат, бо Еўропа пакуль што вельмі ж анемічная:) Калі цікава, то чытайце іншыя пасты ў маім блогу.
0
Станкевіч / адказаць
18.07.2010 / 15:29
Лукашэнка наўрад ці рызыкне адцягваць выбары на год. Па-першае. гэта грубае парушэнне закону і цягне дадатковыя праблемы з легітымацыяй. +++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++= Ён мо й не рызыкне адцягваць выбары на год, аднак толькі не з прычыны таго, што гэта будзе грубым парушэньнем закону й пацягне дадатковыя праблемы з легітымізацыяй. Яму не ў першыню будзе груба парушаць закон й мець праблемы з легітымізацыяй. Яго гэта не напалохае й не стрымае. Ён больш асьцеражэцца камарынага ўкусу, чымся парушэньня заканадаўства.
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
18.07.2010 / 15:53
2 Станкевіч ========= Лукашэнка заўжды стараўся датрымліваць юрыдычныя фармальнасці, што тычацца ягонай асабістай улады. І ўзмацненне паўнамоцтваў, і роспуск Вярхоўнага Савета, і скасаванне ліміту тэрмінаў прэзідэнцтва -- усё гэта так ці іначай пракручвалася цераз рэферэндумы. (Іншая рэч -- як яны ладзіліся.) А зараз праблемы з літарай закону яму тым болей недарэчы, бо ўжо і Масква пагражае не прызнаць выбары. Зместу ў электаральных працэцурах няма, але імітацыйная абалонка падтрымліваецца. Як і пры Савецкім Саюзе было.
0
Станкевіч / адказаць
18.07.2010 / 16:06
І ўзмацненне паўнамоцтваў, і роспуск Вярхоўнага Савета, і скасаванне ліміту тэрмінаў прэзідэнцтва -- усё гэта так ці іначай пракручвалася цераз рэферэндумы. (Іншая рэч -- як яны ладзіліся.) +++++++++++++++++++++++++++++++++++++++== Ня мае ніякага значэньня, як яны ладзіліся. Самы рэфэрэндумы не законныя. Іхнае правядзеньне - такое самае парушэньне заканадаўства. А зьбіцьцё дэпутатаў ВР у 1995-м увогуле ніякімі рэфэрэндумамі не прыкрыеш. Заканадаўчы складнік - гэта самы апошні складнік, які трэба разглядаць спрабуючы прадказаць магчымыя дзеяньні ППРБ.
0
Кнехт / адказаць
18.07.2010 / 18:24
абрана звыклая тактыка: дакументы па Мытным звязе Мінск падпісаў, але — з дуляй у кішэні. ================================ ЗНОЎ - "ДУРКУ" НА ФАРСАЖ Не атрымаўшы па каршэні, ён стаўся дуляю ў кішэні. Раней хапіла б і аброці, а зараз трэ кішэнь пароці. Зноў - вышэйшы пілатаж - тыркнуў "дурку" на фарсаж.
0
aleks_nesterow / адказаць
18.07.2010 / 20:06
>>>Назавіце, калі ласка, іншыя крыніцы. Гэта безумоўна людзі, якія працавалі ці працуюць на высокіх прыступках у вертыкалі. Я не сьпяшаўся даваць гэтаму веры пакуль вось і абсалютна з незалежных адна ад адной крыніцаў не сышла такая-ж самая па зьмесьце інфармацыя. >>>Па-першае. гэта грубае парушэнне закону і цягне дадатковыя праблемы з легітымацыяй. Калі вы ўважліва сачылі за ягонымі выказваньнямі, дык гэты пункт ужо перакрыты. Памятаеце "Мне ня трэба ні ад каго прызнаньня апрача беларускага народу"? >>>Па-другое, праз год можа быць значна горай ва ўсіх сэнсах. Насамрэч менавіта цяпер самы пераломны момант. І год таму, і год пасьлей усё будзе значна іначай. Мы ці пройдзем кропку невяртаньня, ці ўсё-ж ачухаемся ад савецкага тлуму (а ўлічваючы ягоныя апошнія выбрыкі ўсё-ж вагі хутчэй за ўсё схіляцца да апошняга варыянту). Масква мае ўвесьці адзіную валюту, а хто яе будзе ўводзіць - не істотна. Але трэба на наступныя пяць год падрыхтаваць ім глебу. Таму маем дзьве праблемы: 1. Калі гэтым "наватарам" стане Лукашэнка, ён безумоўна правядзе выбары, элегантна пераможа ну і т.д. па сцэнары. Але вось будучыня ягоная (ды й нашая, што тут хаваць) ў гэтым хаўрусе даволі не зайздросная. Па заробак у Крэмль езьдзіць яму самалюбства не дазваляе, ён аб гэтым сам не аднойчы заяўляў. 2. Нават калі Масква вырашыць паставіць на "кагосьці іншага", гэты "хтосьці іншы" безумоўна павінен будзе забясьпечыць увод адзінай валюты й любой іншай маскоўскай прыхамаці. Праэўрапейскіх нейкіх кандыдатаў мы не разглядаем, бо гэта ідэя-фікс. Эўропейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі ўзгоднена з Крамлём, гэта відавочна. А на дазеным этапе наагул нас разам з Украінай кінулі на камні. Такія вось у іх каштоўнасьці. Таму з патрыятычнага пункту гледжаньня адтэрміноўка выбараў - пакуль самы лягічны варыянт. І я салідарны з гэтымі плынямі, што пачалі ў гэтым кірунку кратацца. Больш за тое, пару месяцаў таму я тут на хворуме выказваў меркаваньне, што менавіта гэткі сцэнар пакуль на дадзеным этапе будзе найбольш спрыяльным. І вельмі ўсьцешаны, што гэтая "ракіроўка" нашымі ўладамі пачала прапрацоўвацца. Ну, гэта пакуль. Потым далей глядзець будзем. Расея-ж можа й грубы сцэнар ужыць. Мы-жа тут пакуль аб кветачках. :) >>>Калі цікава, то чытайце іншыя пасты ў маім блогу. Заўсёды чытаю. Стыль у вас адметны і пазнаецца зь першых радкоў, за што вас і люблю, адылі па зьмесьце трапляюцца істотныя хібы.
0
Кнехт / адказаць
18.07.2010 / 20:31
Таму з патрыятычнага пункту гледжаньня адтэрміноўка выбараў - пакуль самы лягічны варыянт. =========================== Чаго так сарамліва? З "патрыятычнага пункту гледжання" трэба каранаваць Лукашэнку і прызначыць ягоным наступнікам Колю - чым не "лягічны" варыянт?
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
18.07.2010 / 22:12
2 aleks_nesterow ======= Тэарэтычна можна дзіды ламаць да бясконцасці. Застаецца пачакаць, які прагноз спраўдзіцца :)
0
aleks_nesterow / адказаць
18.07.2010 / 22:20
Kali łaska nia błytajcie emocyi i geo-palityku.
0
aleks_nesterow / адказаць
18.07.2010 / 22:29
Apošniaje dla Kniecht.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера