Знайсці
16.07.2010 / 17:442РусŁacБел

Лёс сканфісканага тыража «НН». Рэакцыя неадэкватная

Уражвае інерцыйнасць мыслення работнікаў таямнічага органа, адказнага за забарону.

Уражвае інерцыйнасць мыслення работнікаў таямнічага органа, адказнага за забарону.

Лёс 3485 асобнікаў, якія «НН» штотыдзень адгружае «саюздрукам», застаецца нявысветленым. Рэдакцыя скіравала адпаведны зварот у Генеральную пракуратуру і Міністэрства інфармацыі. Не выключана, што давядзецца звяртацца і ў Гаспадарчы суд, бо панесеныя матэрыяльныя страты.

Самае цікавае пачнецца, калі «саюздрукі» дашлюць у Рэдакцыю лічбы спісання зніклага нумару. Калі спісанне за месяц будзе непрапарцыйна вялікім, гэта будзе значыць, што «саюздрукі» негалосна распісваюцца ў затрыманні нумару. Калі ж спісанне будзе звычайным, рэдакцыя мусіць атрымаць ад «саюздрукаў» грошы за «прададзены» нумар. Такая сабе форма дзяржаўнай датацыі незалежнай прэсе — першай за 15 гадоў.

Вядома, не чыноўнікі «саюздрукаў» прымалі рашэнне не пускаць у продаж газету з інфармацыяй пра «Хроснага Бацьку». Яны былі толькі выканаўцамі.

Уражвае інерцыйнасць мыслення работнікаў таямнічага органа, адказнага за забарону. Ужо хто-хто, а чытачы «НН» выдатна разумеюць сутнасць беларуска-расійскага канфлікту апошняга часу і ролю ў ім расійскіх СМІ. Якія 15 гадоў маўчалі, а тут раптам загаварылі праўду. Чытач «НН» нічога новага з таго фільма пра Лукашэнку не дазнаўся. Сюжэтам газетнага аналізу быў сам выхад фільма на газпромаўскім канале. №25 газеты даваў інфармацыю і аналіз падзей мінулага тыдня, як давала б яго любая нармальная газета ў свабоднай краіне.

Канфіскацыя тыражу «НН» стала, апроч іншага, праявай неадэкватнасці рэакцыі аўтарытарнага рэжыму на тыя выклікі, якія перад ім паўстаюць.

Беларускае грамадства застаецца пад расійскім інфармацыйным уплывам, які фармуе грамадскую думку па асноўных пытаннях. Эканоміка застаецца залежнаю ад расійскай сыравіны. А лукашэнкаўцы вырашаюць праблемы, затыкаючы рот незалежным беларускім СМІ.

Мысленне ў такім ключы робіць дыялог улады з грамадствам немагчымым.

Што да нашых чытачоў, то выпадак з №25 нагадаў нам усім: самы надзейны спосаб атрымання «НН» — гэта падпіска праз Рэдакцыю.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930