Знайсці
10.07.2010 / 18:276РусŁacБел

Расейская шпіенка будзе судзіцца за свае інтымныя фоты

Ганна Чэпмэн, абвінавачаная ў ЗША ў шпіянажы і вымененая на заходніх шпіёнаў у Расіі, падасць у суд на былога мужа за тое, што ён апублікаваў у прэсе яе старыя эратычныя фатаграфіі.

Чэпмэн звярнулася да амерыканскага адваката Роберта Баўма з просьбай патлумачыць, ці можа яна звярнуцца ў суд у дадзенай сітуацыі. На думку Баўма, гэта магчыма, і ён мае намер працаваць па дадзенай справе.

Асабістыя фатаграфіі Чепмен з'явіліся ў прэсе. Яны былі зроблены ў той час, калі недалугая расейская Мата Хары была замужам за брытанцам Алексам Чэпмэном.

Здымкі носяць эратычны характар. Чэпмэн на іх зафіксаваная для гісторыі з садамазахісцкімі цацкамі і і прысоскамі на цыцкі.

Шлюб доўжыўся ўсяго два гады: імаверна, жыццё са звыклым брытанцам мала цікавіла начальства Чэпмэн, сапраўднае прозвішча якой — Кушчанка. І яна адправілася за акіян ужо як Чэпмэн — ідэальная трансфармацыя для шпіёнкі. Падмануты муж ахвотна апублікаваў фатаграфіі, калі грымнуў скандал.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930