Знайсці
10.07.2010 / 14:071РусŁacБел

Мужчынская сэксуальнасць расце на сонцы

Гадзіна на сонцы павышае тэстастэрон на 69%.

Справа ў тым, што разам з узроўнем вітаміну D у мужчынскім арганізме расце канцэнтрацыя полавога гармону тэстастэрону.

Найбольшай сэксуальнасцю валодаюць тыя прадстаўнікі моцнай паловы, у чыёй крыві ўтрымліваецца не меней за 30 нанаграмаў «сонечнага вітаміну» на мілілітр, сцвярджаюць даследчыкі з Медычнага ўніверсітэта Граца (Аўстрыя).

Прычым, сярэдняе ўтрыманне тэстастэрону на працягу года значна вагаецца. Гэтак,

з кастрычніка, калі сонечная радыяцыя змяншаецца, узровень абодвух рэчываў (вітамін D, тэстастэрон) значна паніжаецца. Мінімальнага значэння тэстастэрон дасягае ў сакавіку. Менавіта ў гэтыя месяцы зніжаецца і мужчынскае лібіда (полавая цяга).

Адкрыццё пацвярджае вынікі папярэдніх даследаванняў, падчас якіх тэстастэрон, ўьл вылучаецца пад уздзеяннем сонца клеткамі Лейдзіга ў сяменніках, удзельнічае ў развіцці мужчынскіх полавых органаў, другасных полавых прыкметаў, рэгулюе сперматагенэз і полавыя паводзіны, а таксама ўплывае на азоцісты ды фосфарны абмены.

«Сонечны» вітамін, паводле навукоўцаў, таксама здольны паніжаць рызыку захворвання на рак кішэчніка.
Даследаванні паказалі, што тыя, хто маюць найбольшую канцэнтрацыю вітаміну D ў крыві, хварэюць анкалагічнымі хваробамі на 40% радзей.

Аднак сонца здольнае і шкодзіць: празмернае загаранне не дае карысці арганізму. Наадварот, хто пячэцца на сонцы, рызыкуе захварэць на рак скуры. Дый проста вымучваецца хутчэй. Таму

баўце час на вольным паветры, але не загарайце спецыяльна.

Ганна Котка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930