Знайсці
02.07.2010 / 11:25РусŁacБел

Як утаймаваць у сабе Атэла, альбо тры крокі да перамогі над рэўнасцю

Пра тое, што рэўнасць дужа псуе жыццё, ведаюць усе, хто хоць раз яе адчуваў. Абгрунтаваныя вашы падазрэнні ці не, высвятляецца ўжо пасля таго, як вы патэл
ефанавалі свайму партнёру разоў 15, наладзілі гістэрыку, паплакалі, вырашылі, што каханне скончылася, і смяротна пакрыўдзіліся.

Навукоўцы сцвярджаюць: рэўнасць — гэта рэакцыя свядомасці на атрыманую пагрозу, рэальную ці ўяўную, у адрас каштоўных для нас адносін. Што прымушае нас раўнаваць? Чаго мы баімся?

Традыцыйна лічыцца, што ў мужчын найбольшы страх выклікае фізічная здрада, а ў жанчыны — «эмацыйная», «духоўная». Эвалюцыйная псіхалогія тлумачыць гэта тым, што, выхоўваючы дзіця ад іншага самца, мужчына тым самым не зможа перадаць нашчадкам свае гены. Жанчына ж, у сваю чаргу, проста баіцца застацца без карміцеля.

Дзеля спакою каханых псіхолагі распрацавалі некалькі тэхнік барацьбы з рэўнасцю, якія лёгка можна выкарыстаць у хатніх умовах.

Тэхніка №1: Медытацыя

1. Напішыце спіс усяго, што прымушае вас раўнаваць, і размяркуйце сітуацыі, улічваючы, якія з іх закранаюць вас больш, а якія — менш.

2. Ляжце на канапу, уключыце медытатыўную музыку і па чарзе расслабляйце ўсе часткі вашага цела, пачынаючы з пятак.

3. У стане расслаблення ўяўляйце сітуацыі з вашага спісу — пачніце знізу ўверх.

Як толькі вы навучыцеся заставацца расслабленым, прадстаўляючы самую «бяскрыўдную» сітуацыю, пераходзьце да наступнага пункту і г.д.

Тэхніка №2: Прыпадабненнне

Сутнасць практыкавання ў тым, каб раўнівец веў сябе так, быццам ён не ведае, што такое рэўнасць. Мяркуецца, што раз ужо чалавек можа кантраляваць свае паводзіны, весці сябе як нераўнівая асоба, то неўзабаве ён зможа сябе гэтак і адчуваць.

Тэхніка №3: Каровін званочак

Вы ведаеце, для чаго на карову вешаюць званочак? Правільна, для таго, каб яна далёка не сышла і не засталася без нагляду. Для гэтага практыкавання вам спатрэбіцца партнёр, якога вы раўнуеце, і тэлефон. Партнёр мусіць названьваць вам кожную гадзіну. Вы пры гэтым павінны кожны раз паведамляць яму, дзе знаходзіцеся зараз і дзе будзеце праз гадзіну (каб ён ведаў, куды тэлефанаваць: дамоў, на працу або на сотавы).

Выкарыстоўваючы дадзеную тэхніку, вы, па‑першае, адчуеце сябе ў скуры вашага выбранніка (вы ж, напэўна, і не падазравалі, наколькі раздражняе такі кантроль!). А па‑другое, вас у выніку пачнуць напружваць яго званкі, і замест пакутаў рэўнасці маўклівы тэлефон будзе выклікаць радасць і спакой.

Ганна Котка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930