Знайсці
02.07.2010 / 10:146РусŁacБел

Сэкс — так!

Сэкс у вашай аптэчцы.

Як высветлілі навукоўцы, любошчы — не толькі выдатная падстава для ўзняцця настрою, але і дзейсны сродак для кшталтавання фігуры ды здароўя. Эксперты вылучаюць як найменш 5 сітуацый, у якіх сэкс — ваш найлепшы выбар.

1. Сэкс — супраць інфаркту і раку

Спецыялістамі Каралеўскага універсітэта ў Белфасце было праведзена даследаванне, падчас якога яны прасачылі залежнасць агульнага стану здароўя ад рэгулярнасці палавых кантактаў. Пры гэтым вучоныя прааналізавалі дадзеныя аб смяротнасці сярод прыблізна 1000 мужчын сярэдняга ўзросту за дзесяцігадовы перыяд. Высветлілася, што сярод мужчын, якія мелі болей за ўсё аргазмаў, паказчыкі смяротнасці былі напалову ніжэй, чым у тых, хто ўвогуле не займаўся сэксам.

Справа ў тым, што падчас аргазму выпрацоўваецца аксітацын, пад уплывам якога колькасць сардэчных скарачэнняў павялічваецца ўдвая, а крывяны ціск значна павышаецца. Гэта выдатная трэніроўка для сардэчнай мышцы! Яшчэ два гармоны — DHEA (дэгідраэпіяндрастэрон) і тэстастэрон — таксама зніжаюць рызыку развіцця сардэчных захворванняў. У мужчын, якія займаюцца сэксам тры разы на тыдзень або часцей, верагоднасць інфаркту ды інсульту зніжаецца ўдвая. Да таго ж, дэгідраэпіяндрастэрон і аксітацын абараняюць ад рака грудзей жанчын, а рэгулярныя эякуляцыі — ад рака прастаты мужчын.

2. Сэкс — дзейсныя лекі ад прастуды

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што сэкс прадухіляе прастудныя захворванні. У людзей, якія займаюцца сэксам адзін‑два разы на тыдзень, у крыві болей антыцелаў імунаглабуліна групы А. Яны абараняюць ад насмарку і іншых інфекцый, з іх дапамогай хутчэй зажываюць раны.

Апроч таго, любошчы выпрацоўваюць трываласць да грыпу, актывізуючы імунную сістэму. Дарэчы, наш імунітэт найбольш актыўна працуе ноччу. Таму медыкі настойліва рэкамендуюць сэкс менавіта ў гэты час: тады гармоны здолеюць дасягнуць кожнага куточка арганізма і прынясуць найбольшую карысць.

3. Сэкс — найлепшы сродак ад дэпрэсіі

Калі вас замучылі пастаянныя дэпрэсіі, жыццё вам абрыдла… займіцеся сэксам! «Гармоны шчасця», якія выпрацоўваюцца падчас любошчаў — выдатныя лекі ад хандры.

Заняткі каханнем выклікаюць у арганізме магутны і шматстайны біяхімічны працэс, які не ў стане даць ні адзін наркотык. У шэраг гармонаў, што вылучаюцца падчас сэксу, уваходзіць картызон. Ён стымулюе абмен рэчываў і забяспечвае ўзнікненне пачуцця шчасця, якое апаноўвае чалавека.

4. Сэкс — на злосць бяссонню

Ні для каго не сакрэт, што пасля заняткаў каханнем людзі значна хутчэй засынаюць. Якасць сну таксама паляпшаецца, ён робіцца больш глыбокім і працяглым. Так што, калі вы пакутуеце на бяссонне, паспрабуйце кожны раз перад сном займацца каханнем. Такім чынам, ваш арганізм атрымае ўмоўны рэфлекс: спачатку сэкс, затым — сон.

5. Сэкс — эфектыўны трэнажор

Навошта вам пастаянныя трэніроўкі ў спортзале, калі ёсць варыянт лепей і цікавей? Дорачы адно аднаму задавальненне, партнёры здольныя страціць ад 200 да 600 калорый. Усё залежыць ад таго, што і як вы будзеце вырабляць падчас сваіх любошчаў. У выніку, адзін полавы акт па колькасці выдаткаваных калорый можа параўнацца з 40 хвілінамі язды на ровары.

Для слабога полу рэгулярны сэкс — яшчэ і выдатны сродак трэніроўкі мускулатуры таза, бо, займаючыся каханнем, жанчыны, перш за ўсё, моцна напружваюць менавіта гэтую частку цела. Да таго ж, медыкі даказалі, што жанчына, якая рэгулярна займаецца сэксам, выглядае маладзейшай ад свайго ўзросту прыкладна на 5‑10 гадоў!

Ганна Котка, паводле galya.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера