Знайсці
29.06.2010 / 13:231РусŁacБел

Навукоўцы вынайшлі першы мужчынскі аральны кантрацэптыў

Ізраільскія навукоўцы вынайшлі першы ў свеце мужчынскі аральны кантрацэптыў. У адрозненне ад супрацьзачаткавых таблетак для жанчын, прэпарат не ўтрымлівае камбінацыі тэстастэрону і прагестэрону, што блакуе здольнасць жанчыны да зачацця. Механізм дзеяння навінкі заснаваны на тым, што сперма страчвае бялок, неабходны для апладнення яйцаклеткі. Мяркуецца, што дадзены прэпарат мужчына павінен будзе прымаць толькі адзін раз на тры месяцы. Перавагай дадзенага прэпарату, на думку навукоўцаў, з’яўляецца адсутнасць значных пабочных эфектаў, уласцівых жаночым аральным кантрацэптывам. Чакаецца, што таблеткі паступяць у продаж у найбліжэйшыя тры гады.

telegraph.co.uk

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031