Знайсці
26.06.2010 / 15:184РусŁacБел

Ідэальны сэкс доўжыцца 10 хвілін

Гэтага адносна невялікага прамежку часу дастаткова, каб задаволіць абодвух партнёраў. А больш працяглыя «сеансы» нічога, акрамя стомы, не прынясуць. Пра гэта паведамляе Daily Mail са спасылкай на амерыканскіх даследчыкаў.

Да такіх высноваў прыйшлі псіхолагі універсітэта штата Пенсільванія. Яны праводзілі апытанні, а таксама ўласныя доследы. Высветлілася, што

для большасці людзей сяміхвіліннага сэксу до. Заняткі каханнем ад 7 да 13 хвілін многія называлі «пажаданымі». Аднак усё, што выходзіла за рамкі 13 хвілін, ацэньвалася, як «задоўга».

Аднак вучоныя пры гэтым адзначаюць, што больш як паўгадзінны сэкс прыносіць медыцынскі эфект. Аказваецца, у арганізме ідзе сінтэз свабодных радыкалаў, якія з'яўляюцца «захопнікамі» малекул кіслароду.

Калі ўзнікае празмернасць радыкалаў, то гэта можа з'яўляцца крыніцай захворванняў. Сэкс жа іх нейтралізуе, але толькі пачынаючы з 31 хвіліны.

Зрэшты, душа сама падказвае каханым, колькі і як лашчыцца, нягледзячы на высновы навукоўцаў. А што добра для душы, тое добра і для здароўя.

Вінцэнт Зазыба

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930