Знайсці
26.06.2010 / 12:212РусŁacБел

Фэст у Наваградку. Дзень першы

Свята адкрывалі Сямён Шапіра і Павел Латушка. Уваходы на святочныя пляцоўкі на плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі надгляду.

Першая сталіца ВКЛ прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлета свята прысвечанае 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

© Фота «Наша Ніва»

У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей. На ранішняй прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што на фэст зарэгістраваліся каля 400 удзельнікаў рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі і Польшчы. Сёлетні фэст адрозніваецца ад мінулых шэрагам навінак. Па-першае, мерапрыемствы на замчышчы будуць платныя. Па-другое, уваходы на святочныя пляцоўкі на гарадской плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі надгляду — знаёмая менчукам карціна. І па-трэцяе, гэтым разам на плошчы будзе гучаць не толькі сярэднявечная музыка. На фэст запрасілі калектывы народнай музыкі. Для мнгоіх прыемным сюрпрызам стане выступ дуэта «Аляксандра і Канстанцін».

На адкрыцці фестывалю прысутнічаў прадстаўнічы дэсант чыноўнікаў і дыпламатаў. У Наваградак прыехалі міністр культура Павел Латушка, кіраўнік Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра, старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Андрэй Навумовіч. Літву на Грунвальдскім фэсце прадстаўляў пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, Польшчу — часовы павераны польскага дыппрадстаўніцтва Вітольд Юраш. Былі таксама прадстаўнікі міністэрстваў культуры Латвіі і Расіі.

Адкрываючы фэст, Сямён Шапіра адзначыў, што 600 год таму беларусы супольна з суседзямі «надоўга адвучылі крыжакоў рабіць наезды на нашыя землі». Выступаў кіраўнік вобласці па-расійску. Павел Латушка прыгадаў прарочыя словы пра тое, што народ. які не памятае сваю гісторыю, не мае будучыні. Міністр падкрэсліў, што беларусы памятаюць усе свае перамогі: і 600-гадовай даўніны, і 65-гадовай.

Падрабязны рэпартаж на нашым сайце чытайце пазней.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930