Даслаць навіну
Знайсці
25.06.2010 / 23:05 21

Лукашэнка — Еўропе: «На Расію спадзявацца абсалютна нельга»

Ягонае інтэрв’ю «Еўраньюс» каментуе ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Аналітыкі ламаюць дзіды, хто перамог у газавай вайне. Ва ўсякім разе, на «Еўраньюс» дуэль з «Газпрамам» Лукашэнка выйграў адназначна.

Канал «Еўраньюс» паказаў увечары 25 чэрвеня ўстык дзве гутаркі — з газпрамаўскім споўксмэнам Купрыянавым і Лукашэнкам. На фоне анемічнага Купрыянава, што прамаўляў драўляныя фразы ў духу «спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў», беларускі афіцыйны кіраўнік выглядаў згусткам эмоцый, і найперш — праведнага гневу.

Гэты быў той выпадак, калі дастаткова было назваць рэчы сваімі імёнамі.

«У іх вока гарыць на дзяржаўную ўласнасць у Беларусі», — патлумачыў Лукашэнка першую сапраўдную прычыну газавай атакі. Маўляў, «хочуць прыхапіць яе за бесцань».

Другая ж прычына — «ім не падабаецца тут Лукашэнка».

Ну і трэцяе — «асабістыя матывы, пра якія вы таксама добра ведаеце».

Увогуле атрымалася не столькі пра газ, колькі пра выбары.

«Усё абсалютна зразумела. Ідзе ціск напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. І наша апазіцыя, і яны [расійцы] мяркуюць, што Лукашэнка дзеля захавання ўлады перад выбарамі, каб Лукашэнку Крэмль падтрымаў і прызнаў, здасць усё», — патлумачыў ён карэспандэнту «Еўраньюс», якога па-свойску называў Аляксеем.

Пра абарону незалежнасці, імперскае мысленне Крамля ды жаданне ўтрымаць Беларусь у сферы свайго ўплыву гаспадар кабінета казаў у такіх выразах і так палымяна, нібы ягонымі вуснамі прамаўляў сам Зянон Пазняк.

Сутнасць крамлёўскага падыходу да Беларусі была сфармулявана пяццю інфінітывамі запар: «Узяць, скруціць, нахіліць, прыціснуць, задушыць».

Усё было горача і пераканаўча. Еўропа ўбачыла змагара-незалежніка.

Заадно ён падкрэсліў, што еўрапейцам варта болей інтэнсіўна шукаць альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі вуглевадароднай сыравіны: «На Расію спадзявацца абсалютна нельга».

Аднак Еўропа не пачула ні слова пра тое, чаму з гэнакай брыдкай, невылечнай, драпежнай імперыяй мудрае кіраўніцтва сінявокай рэспублікі 15 гадоў гуляе ў «раўнапраўную інтэграцыю». І не выключана, што яшчэ глыбей засуне суверэнітэт у імперскую пашчу, падпісаўшы пасля выбрыкаў Мытны звяз.

Аляксандр Класкоўскі

0
аляксандр / адказаць
28.06.2010 / 10:01
с ножом на танк бросаются. Очень опраметчево. все упиваются победой, с издёвкой к Москве относятся. А ведь долги не все заплачены и зимы холодные ожидаются
0
Варган / адказаць
28.06.2010 / 17:46
Пра абарону незалежнасці, імперскае мысленне Крамля ды жаданне ўтрымаць Беларусь у сферы свайго ўплыву гаспадар кабінета казаў у такіх выразах і так палымяна, нібы ягонымі вуснамі прамаўляў сам Зянон Пазняк. Сутнасць крамлёўскага падыходу да Беларусі была сфармулявана пяццю інфінітывамі запар: «Узяць, скруціць, нахіліць, прыціснуць, задушыць». ------------------- “Я в Россию на коленях поползу”, “Белорусы будут умирать за Россию”... Куды цяпер папаўзе наш мудры правадыр?
0
Кот / адказаць
28.06.2010 / 18:09
Шчыра кажучы, я не веру нi аднаму ягонаму слову, нi аднаму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31