Даслаць навіну
Знайсці
21.06.2010 / 16:24 13

Гнілі ў акопах — пойдзем у зямлянкі?

Чарговую вайну з Расіяй Лукашэнка трымае ў беспрэцэдэнтна нявыгадных ўмовах. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

На першы погляд — цалкам дэжавю. Розніца, аднак, у тым, што чарговую вайну з Расіяй Лукашэнка трымае ў беспрэцэдэнтна нявыгадных ўмовах.

Летась таксама ў чэрвені грымнула малочная вайна, цяпер вось — здаецца, пятая газавая. Тады Лукашэнка падвесіў дамову аб КСАР, цяпер — Мытны звяз. Але ступень рызыкі для беларускага кіраўніцтва зараз непараўнальна большая.

Калі Масква стане мачыць па поўнай праграме, то плакалі сакральныя 500 долараў пад выбары. Ды і сам

сюжэт выбарчай кампаніі ў такім разе абяцае нязменнаму прэзідэнту багата непрыемных сюрпрызаў з кляймом Made in Russia.

Але ж і капітуляваць зараз, умомант сплаціць запазычанасць ды пайсці ў той Мытны звяз на ўмовах Расіі — гэта, асабліва пасля гучных заяў, што ніхто нас не нахіліць, азначала б для Лукашэнкі поўную страту аблічча.

Між тым 4–5 ліпеня ў Астане — новы дэдлайн. Масква разлічвае, што там на саміце ЕўрАзЭС, сумешчаным са святкаваннем 70-годдзя Назарбаева, наравісты беларускі партнёр уздыме рукі, пагодзіцца на мытную тройку.

Відавочна, што Лукашэнка пераацаніў магчымасць згуляць на зацікаўленасці Масквы ў гладкім старце Мытнага звязу. Канечне, зацікаўленасць вялікая, аднак

Расія трымаецца прынцыпу: куды ён дзенецца з падводнай лодкі!

Сапраўды, вось і дзеячы з Кіева падклалі свінню, адрапартаваўшы Маскве, што гатовы пампаваць газ у Еўропу ў абыход сінявокай рэспублікі. Замуравалі, дэманы!

Еўропа ж рэагуе вяла. Свая кашуля бліжэйшая да цела. Шанец зблізіцца за кошт «Усходняга партнёрства» бяздарна змарнаваны як Мінскам, так і Бруселем. Дачыненні са Штатамі таксама застаюцца на пункце замярзання. Вось і крычы зараз, як той пастушок: ваўкі! ваўкі!

Эксперты схіляюцца да думкі, што Крэмль наўрад ці пачне гэтым разам паўнамаштабную аперацыю па замяшчэнні ўлады. Няма ні належных вагароў, ні надзейнай замены. Але за пралангацыю расійскае кіраўніцтва пастараецца выціснуць па максімуме. Колькі будзе каштаваць Беларусі чацверты тэрмін Лукашэнкі — застаецца толькі гадаць.

Прычым

плата акажацца суровай у любым разе: ці ў сэнсе здачы, ці ў сэнсе запозненай дыверсіфікацыі ды змушанай эканамічнай ломкі. З рыторыкі айчыннага начальства вынікае поўная беспрасветнасць: гнілі ў акопах — пойдзем у зямлянкі.

Аляксандр Класкоўскі

0
wint / адказаць
22.06.2010 / 12:10
2Станкевіч Вы, здаецца, сами акрэсьліць ня можаце. Як "колькасьць грамадзянаў Расеі перабыўшых на розных пасадах у беларускім урадзе" можа зараз паўплываць у якасьці пятай калёны? Можаце пералічыць самых уплывовых грамадзянаў Расеі, якія былі ў беларускім урадзе і зараз жывуць на Беларусі і могуць лічыцца пятай калёнай, бо пятая калёна па вызначэньні вораг унутры. Дурака корчыць той, хто расказвае нейкія тэорыі, нібы толькі яму вядомыя і пацьвердзіць іх ня можа. Калі б вы жадалі размовы, дык спрабавалі нешта даказаць, а не пустыя бессэнсоўныя пасты астаўляць. Пятая калёна - гэта сёньня Рымашэўскі з Някляевым і кампанія, праз слабы розум ці праз грошы, не істотна. Яны гатовыя падтрымаць любую замежную агрэсыю, абы Лукашэнкі не было. Што будзе пры гэтым з краінай іх не цікавіць.
0
Станкевіч / адказаць
22.06.2010 / 12:54
Пятая калёна - гэта сёньня Рымашэўскі з Някляевым і кампанія, праз слабы розум ці праз грошы, не істотна. Яны гатовыя падтрымаць любую замежную агрэсыю, абы Лукашэнкі не было. Што будзе пры гэтым з краінай іх не цікавіць. ++++++++++++++++++++++++++++++++ Брахня. Лукашэнкі не павінна быць пры ўладзе не па воле Някляева з Рымашэўскім і замежнай агрэсіі, а па законах РБ, якія Лукашэнка зрабіў фікцыяй. А Някляеў з Рымашэўскім за законнасьць, і толькі адное гэта можа пагражаць Лукашэнку стратай улады, вяртаньне да законнасьці, а ні якае тамака нібыта жаданьне замежнай агрэсіі, што вам трызьніцца. Вы, Вінт, зусім ужо з глузду паехалі.
0
Ганс Шмуц / адказаць
22.06.2010 / 18:30
Сильно сомневаюсь, что лично кому-то в Москве, очень нужен наш колхоз. Но вроде бы взялись по-серьезному...Вполне может быть, что Москва в настоящий момент выступает загонщиком в общем согласованном сценарии. Что-ж - вполне в духе национальной забавы - забой кабана...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31