Знайсці
21.06.2010 / 09:446РусŁacБел

Залежнасць ад сэксу па інтэрнэце

стала пашыранай і небяспечнай паталогіяй.

Залежнасць ад сэксу па інтэрнэце — новая грамадская з'ява, якая з’явілася ў выніку развіцця сучасных тэхналогіяў (прыблізна ў апошнія 20 гадоў). Інтэрнэт прывёў да новай сэксуальнай рэвалюцыі, якая ўзмацніла ўжыванне сэксуальных матэрыялаў у рэжыме онлайн. Гэтую залежнасць можна разглядаць і як частку сэкс-залежнасці, і як інтэрнэт-залежнасць. Галоўны сімптом гэтай паталогіі — залежнасць ад інтэрнэту і мастурбацыі, калі прынады доўгатэрміновых адносінаў блякнуць перад магчымасцю зведаць імгненнае задавальненне менавіта з віртуальным раздражняльнікам.

Паводле падлікаў, у ЗША ад 8 да 10 адсоткаў тых, што карыстаюцца сецівам, выпрацавалі залежнасць ад інтэрнэту/Cyberspace addiction, і ў большасці з іх — залежнасць ад віртуальнага сэксу/Cybersex addiction.

Чалавек, спалучыўшы полавую стымуляцыю з моцай віртуальнай медыі, трапляе ў зачараванае кола эратычнага раздражнення вялікай моцы, што робіць яго паводзіны кампульсіўнымі і не дазваляе чалавеку як след функцыянаваць у грамадстве.

Можна вылучыць 5 прычын, якія ператвараюць карыстанне сецівам у залежнасць.

Даступнасць.
Цяпер порна можна дастаць адным націскам клавішы. Вялікі выбар парнаграфічных матэрыялаў размаітай тэматыкі, хуткі пераход да ўсялякіх відаў сэксу і сусполенняў.

Ізаляванасць.
Полавыя паводзіны ў сеціве нараджаюць свет фантазіяў, які адлучае чалавека ад рэчаіснасці. Цяпер у яго няма боязі: яго ж вельмі цяжка выкрыць і знікае небяспека заразіцца полавымі хваробамі.

Карыстальніку гэты занятак небеспадстаўна падаецца цалкам бяспечным, тым, які адлучае яго ад турботаў наваколля.

Ананімнасць.
Можна вандраваць па сеціве пад вымысленым імем, не баючыся, што тваю асобу спраўдзяць.

Таннасць.

Можна прыдбаць шмат парнаграфічнага матэрыялу за адносна невялікі кошт або задарма.

Фантазія.
Віртуальны сэкс дазваляе карыстальніку ўвайсці ў свет сэксуальных фантазіяў і выкарыстоўваць іншых людзей у якасці сэксуальных аб'ектаў, без боязі быць адрынутым, абражаным, без рызыкі і адказнасці.

Сэкс па інтэрнэце можна падзяліць на 3 галоўныя катэгорыі:

— карыстанне порна онлайн — прагляд, спампоўванне здымкаў і карцінак, кліпаў, кінастужак, гульняў і эратычных тэкстаў разам з абменам матэрыяламі з іншымі.

— кантактаванне ў жывым эфіры з віртуальнымі партнёрамі — уваход у чаты, перасылка ўласных здымкаў і відэа, электроннае ліставанне.

— мультымедыя. Праграмы і матэрыялы, якія прадаюцца і распаўсюджваюцца для кампутарнага карыстання.

Досыць часта ўваход на сэкс-старонкі разглядаецца як сродак зняць стрэс, прагнаць нуду, пазабавіцца, задаволіць цікаўнасць у вольную часіну. Але з цягам часу частка інтэрнэт-карыстальнікаў выпрацоўвае залежнасць да сэксу па кампутары, і карцінка робіцца цэнтральнай у іх полавай актыўнасці. Залежнасць ад сэксу па інтэрнэце можна назіраць сярод падлеткаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

Cямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930