Знайсці
18.06.2010 / 17:033РусŁacБел

Кіно на выходных: новая беларуская меладрама

Прэм’ера беларускай камедыйнай меладрамы «Трамвай у Парыж» адбудзецца ў нядзелю.

Прэм’ера беларускай камедыйнай меладрамы «Трамвай у Парыж» адбудзецца ў нядзелю.

Мастачку Валерыю Сташынскую звольнілі з працы, але яна мусіць выплачваць банку крэдыт. І ў яе застаецца толькі два тыдні, каб вырашыць фінансавая пытанні і паехаць у Парыж для рэалізацыі аўтарскага фотапраекта. Далей падзеі разгортваюцца як у казцы. Італьянцы набываюць у Валерыі фотатрыпціх. Атрыманыя грошы дазваляюць жанчыне вырашыць праблемы. І хоць у Парыж мастачка не едзе, але знаёміцца з прыгожым мужчынам…

Стужка, знятая на «Беларусьфільме», складаецца з дзвюх серый, кожная з якіх доўжыцца па 52 хвіліны.

Аўтар сцэнару: Яўген Амельчанка, Валянцін Бялько.

Рэжысёр: Дзмітрый Лось.

Аператар: Міхаіл Бродскі.

Мастак: Валерый Юркевіч.

У ролях: Ганна Палупанава, Станіслаў Дужнікаў, Ігар Забар, Вольга Няфёдава, Аляксандр Яфрэмаў, Алег Коц, Сяргей Журавель, Паліна Сыркіна і іншыя.

Прагляд 20 чэрвеня на тэлеканале АНТ. Пачатак у 21.05.

КМ, фоты belarusfilm.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера