Беларускія Купаллі ў Канадзе
У ноч з 26 на 27 чэрвеня за 80 кіламетраў на поўнач ад Манрэаля, на маляўнічым узбярэжжы ракі таксама адбудзецца святкаванне Купалля.На свяце будуць абавязковыя карагоды ды скокі праз вогнішча, пад традыцыйныя купальскія спевы. Крупнік ды танцы з гульнямі пад беларускую дуду не дадуць удзельнікам замерзнуць ці сумаваць.
Нягледзячы на тое, што з тэхнічных прычынаў святкаванне сёлета адбываецца вельмі позна, на Купаллі ў канадыйскім «Слуцку» будзе ўсё, чаму належыць быць на гэтым свяце: песні, карагоды, скокі праз вогнішча і пад гармонік; «цёмныя сілы» будуць намагацца скрасці Купалінку, але Князь-Купаліш з дружынаю абавязкова выратуе яе; пад раніцу па возеры Манітоўвабінг паплывуць купальскія вяночкі з запаленымі свечкамі. Купалле — улюбёнае і самае масавае свята таронтаўскіх беларусаў, штогод на яго з'яжджаецца больш за сто чалавек.У ноч з 10 на 11 ліпеня беларусы Таронта збіраюцца на Купалле ў традыцыйным месцы — на тэрыторыі цэнтру адпачынку «Слуцак», што знаходзіцца за 250 км на поўнач ад Таронта.
0
0
0
0
0
0
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 1
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
У палацы Пуціна ў Геленджыку замест казіно і пакоя для стрыптызу з'явілася дамавая царква з тронам
 8
Стала вядома асоба яшчэ аднаго беларускага наёмніка: 28-гадовы Арцём напісаў на сябе ў КДБ
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера