Знайсці
12.06.2010 / 17:41РусŁacБел

Праект навінак у крэдытаванні будоўляў маладым сем'ям

Гэтымі днямі спецыялісты будаўнічай галіны падрыхтавалі праект указа, дзе прапісаны змяненні і дапаўненні ў нарматыўныя дакументы па пытаннях жыллёвага будаўніцтва.

Начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль паведаміў, што гэтым праектам указа прапануецца распаўсюдзіць існуючыя ўмовы льготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, якія цяпер дзейнічаюць у населеных пунктах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек і на гарады, у якіх жыве да 50 тысяч чалавек. Такім чынам, і ў сярэдніх гарадках ільготны жыллёвы крэдыт будзе выдавацца чаргавікам пад 3 працэнты гадавых тэрмінам на 40 гадоў. Згодна з падрыхтаванымі дапаўненнямі, пры дастатковым фінансаванні, разглядаецца магчымасць паменшыць працэнтную стаўку па льготных жыллёвых крэдытах для такіх невялікіх гарадоў нават да 1 працэнта гадавых.

Другім слушным момантам праекта новага ўказа з'яўляецца прапанова аб зніжэнні працэнтнай стаўкі льготных жыллёвых крэдытаў да 3 працэнтаў гадавых для маладых сем'яў, якія маюць дваіх няпоўнагадовых дзяцей, у гарадах з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Сёння льготны крэдыт пад будаўніцтва жылля для такіх сем'яў выдаецца пад 5 працэнтаў гадавых. Спецыялістамі Мінбудархітэктуры падлічана, што гэтай нормай могуць скарыстацца да 90 тысяч маладых сем'яў. Адначасова гэтым дакументам вызначаецца далейшае дэталёвае ўдакладненне катэгорыі маладая сям'я, згодна з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць на практыцы падчас крэдытавання такіх сем'яў.

Праект указа дазваляе шматдзетным сем'ям, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, атрымліваць дадатковы льготны крэдыт для будаўніцтва гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў ад кошту будаўніцтва нарматыўнай ільготнай крэдытуемай плошчы.

Удакладняецца і спрашчаецца льготнае крэдытаванне сем'яў і асобных чаргавікоў, якія будуюць жыллё за межамі тых населеных пунктаў, у якіх яны жывуць. Пашыраецца магчымасць такога будаўніцтва. Праектам указа разглядаюцца розныя спрэчныя працоўныя моманты, якія ўзнікаюць пры афармленні крэдытаў, калі сем'і жывуць у адным горадзе ці раёне, а будуюцца ў іншым. Нагадаем, што гэтае новаўвядзенне датычыцца розных населеных пунктаў у межах адной вобласці.

Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031