Знайсці
13.06.2010 / 15:582РусŁacБел

Шлюб з маладзейшай за сябе падаўжае жыццё мужчыны

Але самыя моцныя пары ўтвараюць аднагодкі.

Але самыя моцныя пары ўтвараюць аднагодкі.

Спецыялісты таксама адзначаюць, што мужчыны ў шлюбе жывуць даўжэй халастых, а жаніцьба з маладзейшымі за сябе жонкамі яшчэ больш падаўжае жыццё.

У той жа час для жанчыны найбольш пасуе шлюб з мужчынам прыкладна тых жа гадоў.

Раней лічылася, што і жанчынам шлюб з маладым мужам падаўжае век, але больш падрабязныя даследаванні абверглі гэта меркаванне.

Высветлілася, што пры значнай розніцы ва ўзросце з мужам (незалежна ад таго, у які бок) працягласць жыцця ў жанчын меншая.

Псіхолагі мяркуюць, што прычына гэтага ў тым, што рознаўзроставыя пары ўрэшце адчуваюць пастаянны псіхалагічны дыскамфорт.

Даследчыкі, вывучыўшы дадзеныя аб амаль двух мільёнах шлюбных пар, пацвердзілі здагадку, што замуж выходзіць лепш за равеснікаў, калі розніца ва ўзросце не перавышае 1-2 года. І малады, і стары мужы аднолькава негатыўна ўплываюць на працягласць жыцця жанчын.

У той жа час адзначаецца, што жанчыны часцей расчароўваюцца ў мужу, старэйшым за сябе больш чым на 10 гадоў, і пакідаюць яго.

Такія сем'і часцей распадаюцца. А вось аднагодкі ўтвараюць самыя моцныя пары.

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930