Даслаць навіну
Знайсці
09.06.2010 / 15:14 23

7 жаночых памылак пасля сэксу

Пазнаёмілася з хлопцам, жарсці напаліліся, пешчы, любошчы, і вось на заўтра ты тэлефануеш сяброўкам… Памылка! «Наўмысна» забыла ў яго пярсцёнак — яшчэ адна! Падаем 7 памылак, якія робяць жанчыны пасля сэксу.

1. Балбатлівасць. Пасля любошчаў мужчыны размаўляць не любяць: ані пра пачуцці, ані пра планы, і нават пра сваю палітычную арыентацыю. Яны любяць падумаць, успомніць, ацаніць. На думку мужчыны, у першыя паўгадзіны пасля гэтага вам абаім варта прыняць душ або папіць кавы, і толькі пасля гэтага мужчына разгаварыцца.

2. Параўнанне з былым хлопцам. «Лёнік, мой былы хлопец, та-ко-е ў ложку вытвараў…». Даражэнькая, нічога горшага ты сказаць не магла. Ты зачапіла ягоную мужчынскасць? Гэта можа быць фатальна. Кожны раз, што ён захоча дакрануцца да вас, яго галаву будуць наведваць гэтыя абрыдлівыя думкі пра тое, што «ён не для цябе», што ўрэшце адпудзіць яго ад вас.

3. Тэлефанаванні на заўтра. Пакахаліся, выкурылі разам цыгарэту, кожны пайшоў сваёй дарогай. Дык напрамілы Божа, нашто тэлефанаваць заўтра першай? Вы ж хочаце, каб з ім развіваліся адносіны і далей. Тады наступным разам — маўчок, бо мяч на яго баку. Хай пасумуе, маральна саспее пазваніць.

4. Знаёміць з кампаніяй. Дайце ўсяму развівацца натуральным чынам. Да яго завіталі сябры — дык кіруйце да сваіх сябровак. Вы павінны сустрэцца з сябрамі — ідзіце да іх без яго. Сустрэнецеся наступным разам, калі будзе зручна і яму і вам. У вас дзелавая сустрэча на раніцы? Гэта значыць, вы занятая. Нават калі вам прапануюць з’есці лазанню ля Калізея. У вас — самастойнае жыццё, і ў дадатак хай ён цяпер з нецярплівасцю пачакае вашай наступнай сустрэчы.

5. Пакіданне слядоў. Забылася пярсцёнак — чакайце званка ад яго, але самі — ані. Наўмысна забылі пярсцёнак і патэлефанавалі? Стары, надта стары фокус, і не вельмі якасны, трэба дадаць.

6. Выгадванне спадзеваў. Закахацца — можна, вы вартая кахання, маеце поўнае права мець ад яе асалоду — але ж не варта дзяліцца сваёй закаханасцю са сваім абранцам на гэтым этапе.

7. Паведамленне сяброўкам. Пабегчы і паведаміць сяброўкам — ваша справа. Але толькі пасля таго, як ён запросіць вас у рамантычную экскурсію на Нарач або на канцэрт «Океана Эльзи» — не раней. Хай балбоча пра любошчы і адносіны ён. Вы ж за заставайцеся загадкавай і недаступнай. Ніколі невядома, да каго дойдзе твая інфармацыя, таму варта пільнавацца цішыні, пакуль становішча не прасвятліцца.

Сямён Цыбульскі

0
Kenny / адказаць
12.06.2010 / 12:11
Глупства, тупасьць, прымітывізм і прафанацыя. Шкада аўтара, што там такі досьвед і бачаньне інтымных стасункаў)))))
0
Марына / адказаць
13.06.2010 / 01:02
Больш за ўсё мне падабаецца тое, што артыкул адрасаваны жаночай палове чытачоў "НН", але каментароў больш мужчынскіх :))) Знаёмая сітуацыя (як вядома, каля 40% мужчынскіх часопісаў чытаюць жанчыны).
0
Алесь / адказаць
14.06.2010 / 17:01
артыкул спадабаўся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31