Знайсці
08.06.2010 / 12:354РусŁacБел

10 запаветаў для закаханай/га

якія могуць палепшыць якасць вашай закаханасці.

Закаханасць — рамантычны і мудры патэнт эвалюцыі, які развіўся толькі ў чалавечага роду. Мэта кахання — «прыляпіць душамі» людзей розных палоў адно да аднаго ў сямейнай адзінцы. З эвалюцыйнага і генетычнага гледзішча закаханасць — эфектыўны шлях да працягу роду і выгадвання нашчадкаў.

Закаханасць —узнёслае пачуццё, якому па інтэнсіўнасці няма прыкладаў ва ўсім спектры людскіх эмоцыяў. Закаханаму чалавеку часам уласцівы стан, які нагадвае звар’яцеласць — часовая страта глуздоў, рэўнасць, сум, пакуты балесных прыгадаў і празмерная боязь за сваё каханне. Усё гэта ківачом разгойдвае душу закаханага па ўсім спектры ад прасветлага шчасця да чорнай роспачы. Дзякуй Богу, скажа шмат хто, што гэтая «нездароўчасць» па часе мінае і ў шмат якіх выпадках саступае месца каханню і любові.

У любові ёсць азнака сталасці, дзе, акрамя замілаванасці, захавана месца для праўдзівага сяброўства, узаемнага даверу, падтрымкі і салідарнасці. Хіба жарсці і полавае жыццё тут крыху занепадаюць, але не страшна. Паводле шмат каго, закаханасць — смак жыцця, а любоў — гэта само жыццё.

Перад вамі 10 запаветаў (з пэўнымі абмежаваннямі, вядома), якія могуць палепшыць якасць вашай закаханасці.

1. Не быць занадта даступным.

2. Не прызнавацца заўчасна ў каханні.

3. Не распавядаць усіх сваіх таямніц.

4. Не «расчыняцца» цалкам у прадмеце сваёй закаханасці.

5. Не выпытваць і не прымушаць распавядаць усе яго/яе таямніцы.

6. Быць шчодрым, велікадушным, уцешным.

7. Умець выражаць свае пачуцці і эмоцыі.

8. Захоўваць пэўную таямнічасць і загадкавасць.

9. Як заляцанні, дык разумныя, у якіх не забыта асабістая прастора другога бока.

10. Умець дастаўляць насалоду партнёру пры фізічным кантакце.

Cямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031