Даслаць навіну
Знайсці
07.06.2010 / 22:46 18

Раманчук не супраць, каб ягоная жонка купіла вібратар

Кандыдат у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашыў жаніцца.

Жаніцьба па заданні партыі — выдатная нагода для піяру. І вось ужо «Народная воля» бярэ ў Раманчука інтэрв’ю на прыватныя тэмы.
Ён дзеліцца сваімі крэда.

«Ты прыхільнік групавога сэксу?» — пытаецца яго журналістка. (Вось жа, што наш народ працавіты цікавіць у кандыдату.) — «Не, — адказвае ён. — Для мяне выключаны такі варыянт з мужчынамі. А вось дамскі варыянт тэарэтычна дапускаю».

А што ліберальны кандыдат мяркуе пра сямейныя здрады?

«Факт уступлення маёй жонкі ў камуністычную партыю для мяне нашмат большая здрада, чым сэкс на баку. Дарэчы, некаторыя мужчыны з неўраўнаважанай псіхікай лічаць здрадай ужо тое, што жанчына купляе вібратар».
 — «А ты на падобныя цацкі рэагуеш спакойна?» — выпытвае цікаўная газецярка. — «Калі гэта дапамагае расслабіцца, атрымаць максімальную асалоду — так».

Калі так пойдзе далей, то свайго кандыдата будуць мець усе слаі беларускага насельніцтва, ад самых ліберальных да самых кансерватыўных.

«На якія ахвяры не пойдзеш дзеля прэзідэнцкага крэсла!» — іранізуе на сваім сайце з палітычнага канкурэнта «Правы альянс».

Сяргей Гезгала

0
ЛГБТ-рэфарматарцішча / адказаць
11.06.2010 / 13:08
Такімі заявамі сярод палітыкаў цывілізаванага свету не здзівіш: кожны набірае сабе рэйтынг як умее. Удала ці не: гэта іншая справа. Але цікава назіраць, як наша дрымучае цемрашальства ўздымаецца ўжо нават супраць спроб нейкіх эпатажных выказванняў "не-Аляксандра Лукашэнкі" (да ягонага "эпатажу" усе прывыклі). Што, Рыгоравіч, у гэтай цьмутаракані табе аднаму дарога!
0
Mordecai / адказаць
11.06.2010 / 16:06
Гнев сотоны! Задать вопрос "Ты любишь групповой секс?" кандитату в президенты (даже президенты Беларуси) это однозначно труъ.
0
wint / адказаць
11.06.2010 / 17:28
Факт уступлення маёй жонкі ў камуністычную партыю для мяне нашмат большая здрада, чым сэкс на баку. ===================== У гэткім разе прасталытка-антыкамуністка самае тое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31