Даслаць навіну
Знайсці
07.06.2010 / 18:26 9

Малавядомыя эфекты сэксу

Шлюбнае жыццё важнае не толькі для прадаўжэння роду і атрымання асалоды. Ад яго таксама наўпрост залежыць фізічнае здароўе. Лад у адносінах мужчыны й жанчыны робіць нас шчаслівейшымі і маладзейшымі. Калі некаторыя эфекты сэксу добра вядомыя, іншыя былі даказаныя медыкамі адносна нядаўна.

1. Любошчы змяншаюць узровень халестэрыну ў крыві. Падвышаюць узровень «добрага» халестэрыну за кошт «кепскага».

2. Любошчы ўзмацняюць плынь кіслароду ў тканкі і ва ўнутраныя органы, праз любошчы большае тэстастэрону, які мацуе цягліцы.

3. Любошчы ўзмацняюць імунную сістэму, і выпрацоўваюць устойлівасць перад прастудай і грыпам.

4. Рэгулярныя любошчы «спальваюць» блізу 12500 калорыяў на год. Звыш тых калорый, што расходуюцца на рух пры сэксе, прыкладна 80 калорыяў спальваюцца праз падвышэнне ціску.

5. У мужчын унармаваны сэкс нармалізуе функцыю прастаты. Але недабор ці перабор, пустое пераўзбуджэнне, наадварот, выклікаюць застой крыві ў паху.

6. У жанчын аргазм абараняе шыйку маціцы перад вірусам папіломы, які можа прыводзіць да новаўтварэнняў. Дасягненне аргазму падымае ўзровень гармону эстрагену, які абараняе сэрца і таксама дбае пра эластычнасць і свежасць скуры па ўсім целе.

7. Гармонія ў пасцелі надае душэўныя сілы. Сэкс падвышае ўзровень эндарфінаў (сератаніна і дапаміна). Гэтыя адпрыродныя болесуцяшальнікі апякуюцца стрэсам, надаюць пачуццё спакою, задаволенасці і агульнай бадзёрасці. Жаночы аргазм спрыяе вылучэнню оксітацына, які называюць «гармонам прыязнасці і паразумення».

8. Сэкс запавольвае працэсы старэння. Кожны старэе ў сваім рытме. Гэта залежыць таксама і ад фунцыянавання мозга, ад таго, як ён прымае і апрацоўвае зваротную звесткі з асяроддзя. Мозг (асабліва жаночы) прымае аргазм як «верагодную ўрадлівасць». Сэксам мы як бы ашукваем мозг, які пачынае звязваць заняткі сэксам з апладненнем, і таму запавольвае працэсы старэння.

Кахайцеся на здароўе!

Cямён Цыбульскі

0
Скіба / адказаць
08.06.2010 / 07:33
У НН нехта кніжку набыў адпаведнага зьместу і цяпер па меры прачытаньня публікуе зь яе асобныя главы якія сталі адкрыцьцем для рэдакцыі. Мо яны думаюць што і для астатніх чытачоў таксама:)))
0
случайный прохожий / адказаць
08.06.2010 / 13:40
Сексуальные девиации кнехта достойны пристального анализа конвульсиумом медиков. Порнобаронам также не стоит отмахиваться: вероятно, для кнехтоподобных на порносайтах можно создать новую платную рубрику и срубить бабла. Да и кнехт нехай не спит в шапку. Глядишь, научную диссертцию защитит на тему "Оппозиционное бессознательное и психоанализ эротичских снов разума, рождающих политических чудович". Фрейд в гробу перевернется.
0
Лех / адказаць
08.06.2010 / 19:56
Скіба напiсаў(ла) Чэрвень 8, 2010 у 7:33 : " У НН нехта кніжку набыў адпаведнага зьместу і цяпер па меры прачытаньня публікуе зь яе асобныя главы якія сталі адкрыцьцем для рэдакцыі. Мо яны думаюць што і для астатніх чытачоў таксама:))) " -------------- +100 !!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31