Знайсці
07.06.2010 / 09:57РусŁacБел

Chrysler адклікае 35 тысяч аўтамабіляў

Прычына — заліплая педаль газу.

Заліплая педаль газу вымусіла аўтаканцэрн Chrysler адклікаць каля 35 тысяч аўтамабіляў.

У асноўным гэта мадэль Dodge Caliber 2007г. выпуску і пазадарожнік Jeep Compass.

Раней з такой праблемай сутыкнулася Toyota, якая карыстаюцца паслугамі таго ж вытворцы запчастак, што і Chrysler, кампаніі CTS.

Японскаму канцэрну ў сувязі з аналагічнай праблемай прыйшлося вярнуць на рамонт 8 мільёнаў аўтамабіляў.

Апошні адзоў аўтамабіляў Chrysler анансаваў на пачатку гэтага года. Вяртанню на завод падлягаюць 24 177 аўтамабіляў з-за магчымага дэфекту тармазной сістэмы. Прыняць гэтую меру запатрабавала амерыканскае Нацыянальнае ўпраўленне па бяспецы руху на аўтадарогах.

Кампанія адклікала мадэлі Chrysler Sebring, Dodge Avenger, Dodge Nitro, Jeep Liberty, Commander, Grand Cherokee SUV, а таксама некаторыя грузавікі Dodge 2009-2010 гадоў выпуску.

ЯВ, паводле «Росбалт»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера