Даслаць навіну
Знайсці
0
Scooter / адказаць
04.06.2010 / 14:37
Інтэрнэт нельга зьнішчыць у асобна ўзятай краіне тымі сродкамі, якія яны хочуць ужыць. Адзіная магчымасьць надзейна яго заблакаваць - гэта цалкам вырубіць увесь замежны трафік, чаго, вядома, не адбудзецца. Усё ж такі тут ні Паўночная Карэя. Да таго ж, спадзяюся, яны разумеюць, што выгнаўшы народ з сеціва, яны могуць выгнаць яго на вуліцы. А гэта ім трэба? Так што я ў гэтым пляне асабліва не хвалююся, - ўсё роўна нічога "глабальнага" яны з Інэтам зрабіць ні змогуць.
0
Сяржук / адказаць
04.06.2010 / 15:08
Няхай гэты скутар на ровар перасядзе. РБ ужо даўно перетварылася ў "Паўночную Карэю" на Захадзе - адзін такі калгас памерамі з краіну. Гэта па-першае. А па-другое, "яны" - гэта і есць насельніцтва РБ, заўжды гатовае да самаабмежаваньня, абы толькі вайны не было. Па-трэцяе, хвалявацца ўжо позна, бо цягнік у мінулае 16 гадоў як ідзе, паўзе ды гоніць быдла да светлае будычыні. Апошняе, Янка Купала пісаў: "Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку i крык, I свята рэдка калi знаю, — Бо я мужык, дурны мужык." Потым дадаючы: "Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык." Дык вось, жыхары РБ забыліся, што яны ўсё ж людзі, а не "лехтарат". Адбіла памяць, якой, зрэшты, і так мала было. Так што трэба пачынаць "людзьмі звацца".
0
Ягор / адказаць
05.06.2010 / 09:42
Мяне зацікавіла існаванне не толькі чорнага, але і белага спісу. тыповая бюракратычная фішка з падваеннем паперак. список ограниченного доступа – список идентификаторов интернет-ресурсов, доступ к которым может быть ограничен; список открытого доступа – список идентификаторов интернет-ресурсов, доступ к которым не может быть ограничен. то бок, нават калі я звярнуся за "паслугай", мне сайт прэзідэнта не адключаць?
0
Кнехт / адказаць
05.06.2010 / 20:50
Бедныя,бедныя "калхознікі" ва ўладзе! Яны хочуць, па звычцы, сгрэбсці "павуціну" граблямі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера