Даслаць навіну
Знайсці
03.06.2010 / 11:48 4

Як зрабіць вашу пару мацнейшай?

Менавіта жыццё ў пары прыносіць нам усё багацце пачуццяў.

Гэтыя пачуцці — вельмі асабістыя, вашыя, і, здаецца ніяк не звязаныя з іншым чалавекам. Аднак, нягледзячы на тое, што гутарка ідзе пра вельмі асабістыя перажыванні, трэба прызнаць, у вашага спадарожніка па жыцці — пачэснае месца ў вашым асабістым шчасці. Ён — шчыра сябар, палкі каханак, ваш адданы слухач урэшце. Ці вы заўважылі, што апісваючы яго, мы ўрэшце распавядаем пра вас?

Што трэба зрабіць, каб ваша сумеснае і любоўнае жыццё было шчаслівейшым?

Выказваць падтрымку.
У штодзённай руціне мы забываемся пра важнасць гэтай простай рэчы — падтрымаць свайго партнёра. Ня важна што: у яго пачынаннях, яго нягодах, нават у яго рашэнні звольніцца. Адчуўшы падтрымку, ваш партнёр адно мацнее духам.

Казаць прыемнасці.
Штодня знаходзьце сказаць пра яго/яе што-небудзь новае. Можна прамовіць словамі, можна даслаць SMS, а можна і проста гарэзліва падміргнуць. Штораз, калі вы даяце і атрымліваеце станоўчую зваротную сувязь ад свайго партнёра, вы ўшчыльняеце повязь і ствараеце трывалы падмурак для сумеснага жыцця.

Наладжваць штодзённую камунікацыю.
Сумеснага жыцця і вашага кахання — замала. Узмацніце моўныя стасункі з партнёрам: распавядзіце яму пра свае апошнія прыгоды і адчуванні, думкі і меркаванні, далучыце яго да сваіх планаў, прынамсі некаторых з іх. Нават самыя чуллівыя людзі не ў стане ведаць, чым жыве іх партнёр, пакуль не пачуе сказанага. Таму, не задвольвайцеся намёкамі і абводнымі размовамі.

Ад чаго ўхіліцца?

Асуджэнне. Адна рэч ад якой варта пазбыцца — гэта асуджэнне. Асуджэнне партнёра вядзе да вашай ад яго адчужанасці. Асуда — гэта фактычна наша нявыказаная думка пра партнёра, стоенае меркаванне пра яго. Асуджэнне нараджаецца ад браку звестак пра блізкага чалавека і сведчыць пра адсутнасць камунікацыі паміж партнёрамі. Тыя, хто асуджае свайго спадарожніка жыцця, пачуваюцца недастаткова блізкімі да яго, а чым больш асуджаеш, тым больш аддаляешся.

Крыўда.

Назапашванне крыўды і злосці як вынік нашай няздатнасці падзяліцца з партнёрам сваімі пачуццямі — прыклад сапсаванай камунікацыі паміж партнёрамі. Гэта наша няздатнасць сказаць тое, што маем на сэрцы. Сказы кшталту «Як мне цяжка», «Мне ніхто не дапамагае», «Мне ўвесь час нязручна» замяніце на «Дапамажы мне, калі ласка» або «Слухай, тут такая справа…».

Cямён Цыбульскі

0
zmicier / адказаць
03.06.2010 / 16:13
"НН" копі-пэйсціць Вуман.ру? :))) Мабыць маладую дзеўчыну ў штат узялі. Харэ банальнасцяў, панове!
0
навіцкі / адказаць
03.06.2010 / 18:40
Газэта й мусіць утрымліваць разнастайныя матэрыялы. А парады "сямейнага псыхоляга" альбо сэксоляга нашаму, нават шмат у чым абазнанаму, грамадзцву вой-вой як карысныя. Нягледзечы на плойму лядовых гаражоў і "эканамічныя цуды", беларусы ў шэраг самых здаровыцх нацыяў покуль не ўваходзяць. Заўважце, што ПРАФЭСЫЙНАЯ Свабода - такі вярнулася да здароўя, бо гэная тэма цікавіць абсалютную большасьць яе слухачытачоў, як прыхільнікоў, так і апанэнтоў. Другое. Я асабіста ўспрымаю гэны артыкул у рэшце рэшт як спробу зьняць псыхалягічнае напружаньне з чытача ці проста сяброўскую падтрымку.
0
Варган / адказаць
04.06.2010 / 00:54
НН было маральна высокім выданьнем... --------- Годзе кізікі папускаць. Ня варта запірацца ў кляштар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31