Даслаць навіну
Знайсці
02.06.2010 / 13:40 70

Перавагі і заганы мастурбацыі

Са статыстычнага гледзішча хлопцы мастурбуюць больш за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — менш за жанчын. Так што рахунак з цягам часу ўраўнаважваецца.

Мастурбацыя — полавы акт, які дазваляе прыйсці да вывальнення пры дапамозе самага блізкага чалавека — нас саміх. Са статыстычнага гледзішча хлопцы мастурбуюць больш за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — менш за жанчын. Так што рахунак з цягам часу ўраўнаважваецца.

З іншага боку, мужчыны больш пакутуюць ад пачуцця віны, а жанчыны жывуць у большай лагодзе і згодзе з уласным целам і яго патрэбамі.

Пералічым усе магчымыя перавагі і заганы мастурбацыі.

1. Калі б не мастурбацыя, дык людзі атрымлівалі меней асалодаў:

— мужчыны, якія не змаглі здабыць жаночую прыхільнасць, былі б больш схільныя да гвалту,

— прастытуцыя стала б больш распаўюджанай,

— венерычных захворванняў было б больш.

2. Мастурбацыя прывучвае чалавека прыслухоўвацца да свайго цела і шанаваць яго, вывучаць сябе.

3. Мастурбацыя — цудоўны сродак для зняцця стрэсаў, засмучанасці, прыгнечанасці і знерваванасці. Дарэчы, мастурбацыя часам палягчае размаітыя болі — зубныя, галаўныя, спінныя, месячныя і да т. п.

4. Мастурбацыя спрыяе мужчынскай урадлівасці. Яна — пры разумнай рэгулярнасці — падтрымлівае мужчынскі механізм у здаровым стане ў часе, калі мужчына далёка ад сваёй каханай.
Пры мастурбацыі арганізм мужчыны вызваляецца ад менш жыццяздольных насенінак, якія састарыліся ў насенных каналах, чакаючы сваёй чаргі.

5. Мастурбацыя навучае жанчын пра іх уласныя пачуцці і рэакцыі на пешчы.

Спрактыкаваная, жанчыны надалей можа настаўляць свайго партнёра, як спраўней яе задаволіць і давесці да аргазму.

6. Мастурбацыя спрыяе захаванню жаданняў у дачыненні да сэксуальнага партнёра ў перыяд, калі той не хоча або не ў стане бавіцца сэксам.

Заганы мастурбацыі.

1. Пераважна ў мужчын існуе небяспека празмернага прызвычайвання да мастурбацыі.
У занадта звыклых да ананізму мужчын зніжаецца псіхалагічная матывацыя шлюбу. Таксама, часам, падчас заняццем сапраўдным сэксам такія мужчыны не здатныя дасягнуць аргазму. Чаму? Цяпер яны маюць патрэбу ў акрэсленым, асабістым рытме сваёй рукі, у адмысловым ціску уласнай далоні. Або, каб дасягнуць вывальнення, мужчыне патрабуюцца дадатковыя сэксуальныя ўзбуджальнікі ў выглядзе сэксуальных фантазіяў або эратычных стужак.

2. Зацыкленасць некаторых падлеткаў на мастурбацыі забірае шмат часу за кошт іншых важных сямейных і навучальных справаў.

Сямён Цыбульскі

0
Зёлкін-Трулялінскі / адказаць
07.06.2010 / 23:02
Янка, я так разумею, што ў кожнага з тых, хто сюды піша быў свой уласны "месяц таму" з`яўленьню тут. Вось і ўмяне такі мо юбілей. І што? калі б я з`явіўся тут тыдзень раней ці пазьней, дык гэта не давала б вам нагодаў, каб блытаць мяне з нейкім іншым "сьвядомым і вельмі разумным хлопцам"? Княхту. Гэта, спадар, не крыжыкі, І не падвойны трухлявы плот. Думак чужых адрыжкі Трымае калючы дрот!++++++++++++++ :))
0
ўduvatel / адказаць
10.06.2010 / 11:36
памiж Чэлесам i Чавэсам ёсць нешта агульнае
0
mikola ramanau / адказаць
17.06.2010 / 13:57
smat god tamu 98 -99...ehali u autazake i da nas padsadzili Slavamira Adamovica.ion skardiusa -ruka balic. ja prapanavau -zmeni ruku,i use camusci druzna zasmiaialisia....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31