Даслаць навіну
Знайсці
0
Міхаліна / адказаць
01.06.2010 / 01:52
Расейцам непатрэбныя актывы беларускіх прадпрыемстваў - ім патрэбная бананавая рэспубліка, у якой можна ўсё, што заўгодна. Таму на ніякія кантракты з пуцінскай расеяй ісці ня варта. Нават цыган пачынае гэта разумець. Мабыць таму пачалося адбывацца вакол Навумава тое, што пачалося. Імперцы да сваіх мэтаў заўсёды ішлі па трупах. У тым ліку і прэзідэнтаў.
0
Juras` Adamovic / адказаць
01.06.2010 / 01:59
Стандартны момант для пачатку ківаньня на захад : )
0
Мікола / адказаць
01.06.2010 / 07:20
Рыгоравіч спусьціць Радзіму па дзяшоўцы, бо ў яго стары савецкі металалом, а самому зноў будзе нагода як пасмактаці грошай сабе ў кішэню.
0
Кнехт / адказаць
01.06.2010 / 07:50
Лукашэнка і Ко трымаюць столькі год уладу за кошт расійскіх прэферэнцый. Зараз прэферэнцыі закончыліся, адносіны сапсаваліся - Лукашэнка павінен сыйсці, каб не даводзіць сітуацыю да калапсу. Продаж-купля беларускай уласнасці павінна праводзіцца Урадам народнага даверу, а не збанкрутаваным дыктатарам і ягоным карумпаваным атачэннем.
0
Кейстут / адказаць
01.06.2010 / 09:12
"прыкрая для афіцыйнага Мінска навіна. яны вырашылі пабудаваць свой НПЗ ва Усць-Лузе." "Расія бярэ ў абцугі, аслабляе транзітныя козыры Лукашэнкі." ====== Няўжо гэта ня вельмі добрыя навіны выключна для "афіцыйнага мінска" і "Лукашэнкі"? А для Беларусі і беларусаў? Змагары такія змагары..
0
Кнехт / адказаць
01.06.2010 / 09:47
2 Кейстут Лепш скажыце, хто гэтыя "дрэнныя навіны" спарадзіў? Няўжо "змагары"?
0
кінік / адказаць
01.06.2010 / 09:53
Файна, дакладная раскладка.
0
Кейстут / адказаць
01.06.2010 / 10:21
Кнехт напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2010 у 9:47 2 Кейстут Лепш скажыце, хто гэтыя "дрэнныя навіны" спарадзіў? Няўжо "змагары"? ======== То бок, гэта Лукашэнка вінаваты, што Расея пазбаўляецца ад канкурэнтаў і пасярэднікаў там, дзе гэта толькі магчыма? А як бы на яго месцы паступілі вашыя апазіцыянеры? Што трэба зрабіць, каб Расія не будавала абхадныя транзітныя шляхі і НПЗ?
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
01.06.2010 / 10:40
Кейстут напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2010 у 9:12 Няўжо гэта ня вельмі добрыя навіны выключна для "афіцыйнага мінска" і "Лукашэнкі"? А для Беларусі і беларусаў? Змагары такія змагары.. ======= Я кажу "транзітныя козыры Лукашэнкі", бо гуляў імі менавіта ён. Вы ж ведаеце: у краіне адзін палітык :) Я кажу "прыкрая для афіцыйнага Мінска навіна" ў кантэксце аналізу палітыкі афіцыйнага Мінска. Ці кожны раз дапісваць, што і ў мяне, маўляў, "сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць" :) Ведаеце, я даўно ўжо раўнадушны да наскокаў звышпільных патрыётаў :)
0
Варган / адказаць
01.06.2010 / 13:58
Няўжо гэта ня вельмі добрыя навіны выключна для "афіцыйнага мінска" і "Лукашэнкі"? А для Беларусі і беларусаў? Змагары такія змагары.. ------------ Дык што, дэмакратычныя часткі грамадства пускалі да ўдзелу ў колішніх пастановах? Наракайця ў бок тых, хто актыўна ці маўкліва забясьпечвае луку ўладай.
0
wint / адказаць
01.06.2010 / 14:33
2Аляксандр Класкоўскі А вы не дапускаеце такую думку, што магчымы Усьць-Лужскі НПЗ такая ж гульня на паніжэньне? Як Лукашэнка вэнэсуэльскай нафтай спрабуе згуляць, дык і расейцы гэтым НПЗ. Пры гэтым, калі партнэры пойдуць на саступкі, дык і праект пакладуць у доўгую шуфляду. Далей. "Тым часам труба пакрысе ржавее, ператвараецца ў металалом." Гэта звычайны прыём на перамовах. Расейцы ім карыстаюцца выдатна, маўляў, калі вы нам не прададзіце за столькі, колькі мы прапаноўваем, дык вы ўвогуле нічога не атрымаеце і нікому не прададзіце даражэй. :) Вы ніколі аўто не прадавалі? Калі ў вас добрае аўто, дык пакупнік вам і не такое можа расказаць. :) Са свайго боку расейцы робяць усё слушна - граюць на паніжэньне. Дзіўна толькі, што нашыя аналітыкі адразу ж з лёгкасьцю прымаюць менавіта расейскае меркаваньне. :) Гэх, ня быць ніколі аналітыку перамоўшчыкам, бо гэта цалкам супрацьлеглыя заняткі. Перамоўшчыкі распускаюць чуткі, бо гэта трэба дзеля вырашэньня задачы, а аналітык грунтуе свае разважаньні на гэтых чутках. :) Бяз крыўдаў.
0
Хтосьці 2 wint / адказаць
01.06.2010 / 14:56
некарэктна параўноўваць аўто і газаправод у якасьці аб'екту продажу. Аўто можна адвезьці на іншы рынак, за мяжу, ды хоць куды. А пабудаваная пад маршрут "Расея-Эўропа" труба нікуды ня дзенецца. Пытаньне толькі ў тым, ці будзе яна запоўненая, ці будзе ляжаць "мёртвым грузам"...
0
Кот / адказаць
01.06.2010 / 15:27
Стратэгiя ў iх простая. Перш чым здаць Радзiму де-юрэ, яе трэба распрадацi спачатку. Пакуль не распрададуць усё, будуць iмкнуцца чапляцца перад сваiмi крамлёўскiмi гэбiстымi падзельнiкамi за ўсё што можна, плакаць, клянчыць, ныць. Пуцьлерамедведы з таго пахiхiкваюць нават ды дыктуюць умовы. Тое возьмем, гэтае - не, гэта нам трэба, гэта засуньце куды падалей. Тут гаворка не йдзе аб тым, каб Радзiму абаранiць, яны яе актыўна ўжо распрадаюць дый пляваць на яе хацелi, рыхтуююць на продаж амаль усё, што прадстаўляе каштоўнасьць, распродаюць зямлю, прадпрыемствы, нават беларускiя сядзiбы. Беларусь пайшла з малатка. А беларускамоўныя гэбiстыя кудахталкi прыкрываюць гэтую працу, бо з таго i iм падкiдваюць на карыта. Праблема хiба толькi ў тым, што не пасьпяваюць яны па часе ўсё распродаць. Рэжым ужо калапсуе пацiху, маскоўскiя падзельнiкi ставяць жорсткiя ўмовы па чацьвертаму тэрмiну, плюс мiжнародная сiтуацыя скрайне неспрыяльная. Таму усё астатняе пойдзе вiдаць ўжо у "саюзны" залiк. Тое, што ваш Лукашэнка Косця ўрэшце даскачацца ды зробiць усё як яму скажуць у Крамлi не выклiкае сумненьня, ён i так паступова робiць усё, што трэба,крок за крокам, дабiваючы беларускую дзяржаўнасьць ды беларускую нацыю.На самым "пiку" у двукосьсi сваёй "кар`еры" яго крамлёўскiя таварышы дажмуць канчаткова, i мабыць што ўжо вельмi хутка. Адзiнае выйсьце ў такiм выпадку яны для сябе бачаць у тым, каб схавацца ад беларускага народа за расейскай спiной, праўда лёлекi-болекi? Лукашэнка ўжо настолькi далёка ўлез у Расею, што вылезаць цi не адтуль для яго ўжо i пытаньне так не стаiць. дый штукатурылi тут сёе тое каб потым прадаць маскоўскiм сваiм гаспадарам. Беларусам тут ужо нiчога не належыць, нiшчыя, голыя, босыя, засталiся з той лукашэнкавай чаркай-шкваркай, аб якой марылi ды з голым задам заадно, а хутка i без Радзiмы.
0
Scooter / адказаць
01.06.2010 / 15:33
2Хтосьці, ў тым та і справа, што труба нікуды ні дзенецца, і газам яна таксама будзе запаўняцца нягледзячы на "Паўночны струмень". Вунь, праз Украіну ідзе каля 80% усяго газу ў Эўропу, аднак беларуская нітка таксама патрэбна. Ні думаю, што маскалі змогуць кампенсаваць Паўночнай плыньню ўвесь газ, што ідзе праз Беларусь, хаця б таму, што ім трэба хутчэй кампэнаваць выдаткі на яе пабудову. Але як зброя шантажу яна канешне ж будзе выкарыстана імі.
0
Кейстут / адказаць
01.06.2010 / 16:21
Кот, пакуль вы не пачнеце хоць крыху разумець макраэканоміку, вашыя "шматлітар" так і застануцца трызненнем паспалітага крытыкана-змагара. Прапануйце і вас пачуюць.
0
Альховік Мікалай / адказаць
01.06.2010 / 16:54
продаж Беларусі за бясцэнак даўно з 1996, 1999 г. прадракаюць. Стаўленьнік ФСБ хутка, хутка, хутка... усё прадасьць, усе апынемся ў Сібірскіх лягерах. Але... Але... Але Лукашэнка не прадае, праводзіць палітыку лявіяваньня, нармалізаваў стасункі з Амэрыкай і Эўропай. Адзін крок насустрач мове, незалежнасьці, Эўропе, рынку, другі - насуперак, напроціў. Адна дамова горш для беларусаў, другая лепш. Як бачым, з 1994 г. у Лукашэнкі заўсёды выразна прысутнічаюць два кірункі. У Лукашэнкі заўсёды 50/50 будзе.
0
Аляксандр Класкоўскі / адказаць
01.06.2010 / 17:05
wint напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2010 у 14:33 2Аляксандр Класкоўскі А вы не дапускаеце такую думку, што магчымы Усьць-Лужскі НПЗ такая ж гульня на паніжэньне? ======== Пра гэта ўвесь мой артыкул :)
0
Кот / адказаць
01.06.2010 / 17:49
Значыць у прынцыпе, Косця, вы не атрыцаеце, што Беларусь рыхтуюць на зьлiцьцё з Расеяй.Дзякуй. "продаж Беларусі за бясцэнак даўно з 1996, 1999 г. прадракаюць. Але Лукашэнка не прадае, праводзіць палітыку лявіяваньня, нармалізаваў стасункі з Амэрыкай і Эўропай. Адзін крок насустрач мове, незалежнасьці, Эўропе, рынку, другі - насуперак, напроціў. Адна дамова горш для беларусаў, другая лепш. Як бачым, з 1994 г. у Лукашэнкі заўсёды выразна прысутнічаюць два кірункі. У Лукашэнкі заўсёды 50/50 будзе." --- Не, безумоўна за бесцэнак ён i спадручныя ня хочуць.. Наконт лавiяваньня ды 50/50 цiкава, толькi мабыць для поўных iдыётаў ды лашкароў. Чамусьцi гэтае "лавiяваньне" супадае заўсёды з стратэгiчнай лiнiяй Крамля. Калi крамлёўская i амерыканская геапалiтыка варагуюць, Лукашэнка выганяе пасла ды амаль усю амбасаду, калi ўзаемадзейнiчаюць, як цяпер - "нармалiзуе стасункi". Гэтак сама як i з Эўропай. Укладваецца тое ў стратэгiю прасоўваньня самой Масквы ў Эўропу, дык прасоўваецца "ў Эўропу". Будзе цiкава яшчэ пачуць пра нейкi другi "накiрунак", акрамя таго, што маем з 1994 году. Ну нiчога, здаваць ужо мала чаго засталося. Фактычна ўсё здадзенае, засталося прадаць сёе тое з стратэгiчных актываў i далей застанецца ўжо адзiная валюта ды саюзная дзяржава, як вынiк антыдзяржаўнае дзейнасьцi.
0
А-ч / адказаць
01.06.2010 / 18:27
Дзе нашы танкеры,што шчыльным,няспынным цугам дрындулюць абшары Атлянтыкі?Братан Уга,ты чё?
0
Кейстут / адказаць
01.06.2010 / 19:19
Кот, каб не Лукашэнка, усё было б распродана яшчэ ў 90-я. На Лукашэнку хоць нейкі спадзёў ёсць, а з вашымі хвілёлягамі - без варыянтаў. З горшага выбіраем лепшае - усё проста. Вось, калі вы нам давядзеце, што ведаеце, як зрабіць лепш, тады і паразмаўляем. А з балбатунамі-крытыканамі сэнса спрачацца няма.
0
sid / адказаць
01.06.2010 / 19:19
сп. Кот, Вы забыліся напісаць, што хутка ўлада цемры сканае і ўсе антыбеларускія законы і дамовы будуць скасаваны!
0
Пятро Касьнерык / адказаць
01.06.2010 / 20:14
А каму належаць украінскія НПЗ?
0
Кот / адказаць
01.06.2010 / 20:51
Косця, я так мяркую, што калi вашая ўлада выйдзе на адзiную валюту ды каныстуцыйны акт, размаўляць трэба будзе з ёй ужо нават не чакаючы рашэньня якiх там судоў ды трыбуналаў.
0
Кейстут / адказаць
01.06.2010 / 21:11
Вось, калі ўлада пачне "выхадзіць" на адзіную валюту і КА - вось тады мы з ёй і паразмаўляем. І без дапамогі балбатуноў-старпераў з КХП. Але, ўпэўнены, пражылі 16 год і далей будзем жыць самастойна і незалежна. Можа пары? :)
0
ladzia / адказаць
01.06.2010 / 22:20
усе гэтыя 16 год "пад лу" - папросту безнадзейна страчаныя. тыя нафтава-газавыя козыры - толькі яго аднаго і падпіралі. і давалі мажлівасць зарабляць ягонаму атачэньню. чулі мы гэныя байкі аб нафце/газы, як "самым галоўным" - яшчэ з часоў фармальнага распаду саўка. і - што? на тым жа месцы й тое самае абмяркоўваем "як нам будзе бязь гэтага страшна". . між тым усе нашыя суседзі, якія, як лу, ня спалі ў шапку і ў дзіўныя гульні "ў ссср" ня гуляліся - даўно перайшлі на нармалёвыя нафта-газавыя адносіны, і мала таго - у ГЭТЫХ умовах здолелі рэфармаваць ды рэструктурызаваць эканомікі. і ў той жа польшчы - зь міравымі цэнамі на энэрганосьбіты - кошты НА ЎСЕ - ад сала з садавінаю да будаўлянкі, жытла і рэшты - ЎСЕ ЗНАЧНА танней, чым пад сашай, зь ягонымі 16 год халявы з расейскімі сьпецкоштамі на нафту/газ. . сашка - займаўся дэмагогіяй, седзячы на нафта/газавай ігле. і як жылі "саўком" ва ўсім "саўковым" - так і засталіся. і з глуздамі, і з тэхналёгіямі, і экономікамі адпаведнымі ягонаму сьцягу і гімну. І як цяпер рэфармавацца - ў нашмат больш сур'ёзнай эканамічнай сітуацыі... . відавочна, што мае рацыю кот. тое і адбываецца.
0
Кейстут / адказаць
01.06.2010 / 22:55
Ладзя, каб вы не думалі, што ў жыцці ўсё так проста, вось вам некалькі аргументаў чаму Беларусь не магла ісці поруч з Польшчай. 1. Польшча не была пад Расеяй 200 гадоў. 2. У Польшчы нават пры камуністах існавала прыватная ўласнасць. 3. Польшча мае сваім суседам самую эканамічна развітую краіну Эўропы - Нямеччыну, а не тэхналагічна адсталую Расею. 4. Польшча мае свой уласны ўнутраны рынак памерам 35 мільёнаў чалавек. 5. Польшчы не трэба набываць шмат расейскага газа, яна заашчаджвае вялізарныя валютныя сродкі выкарыстоўваючы для выраба цепла і электраэнэргіі уласны вугаль. 6. Польшча мае выхад да мора. І калі б не было Лукашэнкі, на выбарах бы перамог Кебіч і вельмі верагодна, што жылі б мы з вамі ўжо і з расейскім рублём і ў адзінай саюзнай прасторы..
0
ladzia / адказаць
01.06.2010 / 23:26
2 Кейстут : . ня ўсё так проста тлумачыцца. ведаеце, я ў пльшчы 5 год пражыў, прапрацаваў з рэальнымі людзьмі, рэальнымі задачамі і ў рэальных умовах (1998-2002). акурат амаль перад самым уваходам у EU адтуль зьехаў. . кінулася ў вочы - нічога сьпецыяльнага, чаго мы ня мелі - у польшчы таксама няма. больш таго - калі параўноўваць "чалавечы матэрыял" - пры ўсёй маёй любові да палякаў - з нашымі людзьмі божна большага асягнуць. . праблема ў кіраўніцтве. . і мой допіс ня толькі польшчы датычыў. прыбалтыйскія суседзі (летува/латвія/эстонія) меліся на ўвазе таксама.
0
klv / адказаць
01.06.2010 / 23:31
Косця, калі б перамог Кебіч і Пазьняк застаўся ў Беларусі, то ніякіх рублей з прасторамі не адбылося. Ці ёсць сумнення? Як толькі перамог хворы калхознік, то сапраўднае палітычнае жыццё і палітыкі скончыліся, а пачалася зацяжная хвароба грамадства.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
01.06.2010 / 23:47
ladzia напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2010 у 23:26 і мой допіс ня толькі польшчы датычыў. прыбалтыйскія суседзі (летува/латвія/эстонія) меліся на ўвазе таксама. А там калгасы Ё?
0
ladzia / адказаць
02.06.2010 / 20:37
2 Пятро Касьнерык : "..А там калгасы Ё?.." __________________ няма там там калгасаў. . але ня ў тым пытаньне. як яны паяўляліся - так яны й зьнікаюць, саступаюцы альтэрнатыве, калі тая аб'ектыўна ёсць лепшая. . з нашае псяхалягічнае арыентацыяй, мы маглі б адносна лёкка пайсці ў сьляды кітаю, напрыклад, у сэнсе - арганізацыйных спосабаў рэфармаваньня (улічваючы набытыя за часы панаваньня расейскай імпэршчыны ды саўка рэальных псыхалягічных якасьцяў). . але з абавязковай паступовай карэкцыяй "эурапэізацыі" ды "беларусізацыі" кітайскага стылю рэформаў - пад нацыянальныя беларускія задачы, фармат дзяржавы і гістарычную традыцыю. . але для гэтага і патрэбнае АДЭКВАТНАЕ, інтэлігэнтнае ды самакрытычнае кіраўніцтва - здольнае бачыць ПЕРСПЭКТЫВУ, вучыцца на сваіх і чужых памылках, і ЗДОЛЬНАЕ бараніць ды пільнаваць - перадусім НАЦЫЯНАЛЬНЫ БЕЛАРУСКІ інтарэс. . як здолелі БЕЛАРУСЫ - нават па камандзе вар'ятаў, але ЗЬВЕРХУ - самы лепшы ў эсэсэсэры "сацыялізьм" збудаваць, так ЗМОЖАМ пры САПРАЎДЫ адэкватным нацыянальным кіраўніцтве - і найлепшы "капіталізьм" адгрохаць. не сумняваюся. . толькі вось саша... ён толькі КАРУПЦЫЮ прадукаваць здольны. такія галоўныя вынікі 16-ці гадовае дзейнасці . а тут інтэлігентнасць ды нацыянальныя пастаўленыя мазгі патрэбныя. бо бяз гэтага - любы чалавек і губляе галоўнае - ПЕРСПЭКТЫВУ... і трапляе ці ў чужыя парабкі, ці ў злодзеі - бо "сваё" - для такіх людзей у апошнюю чаргу РАДЗІМА.
0
Пятро Касьнерык / адказаць
03.06.2010 / 22:30
ladzia напiсаў(ла) Чэрвень 2, 2010 у 20:37 2 Пятро Касьнерык : "..А там калгасы Ё?.." __________________ няма там там калгасаў. . але ня ў тым пытаньне. як яны паяўляліся - так яны й зьнікаюць, саступаюцы альтэрнатыве, калі тая аб'ектыўна ёсць лепшая. . з нашае псяхалягічнае арыентацыяй, мы маглі б адносна ЛЁККА пайсці ў сьляды кітаю, напрыклад, у сэнсе - арганізацыйных спосабаў рэфармаваньня Во, дзіва але і ў Кітаі няма калгасаў!!! Кітайскія камуністы больш дэмакратычныя і ЭЎРАПЕЙСКІЯ за самых дэмакратычных ЎРАБЕЛАРУСАЎ бо ідэал БНР ажыцьцявілі 30 год таму: «В результате приватизации(1979г.) земля в коммунах была поделена между семьями и обрабатывается на основе семейного подряда. Вначале земля отдавалась в аренду на короткий срок (1–3 года), но вскоре была введена система долговременного владения (50 лет и более)».
0
Пятро Касьнерык / адказаць
03.06.2010 / 22:33
толькі вось саша... ён толькі КАРУПЦЫЮ прадукаваць здольны. такія галоўныя вынікі 16-ці гадовае дзейнасці Уважлівей трэба вывучаць ДЗЕЙНАСЬЦЬ кіраўніка ДЗЯРЖАВЫ!!! «Вялiкi перадзел?», часопіс «Беларусь», № 3, 1991 г. “Зноў i зноў перачытваю «Кодэкс Беларускай ССР» аб зямлi i думаю: цi зможа ён змянiць сiтуацыю ў сельскай гаспадарцы, а праз яго i ў эканомiцы i ў сацыяльнай сферы? Рыхтуючы дакумент, планавалi, што ён дапаможа перавярнуць iснуючую прыгоннiцкую феадальную сiстэму. Селянiн жа сёння заняволены не проста эканамiчна. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма кiравання сельскай гаспадаркай прымушае яго нават думаць так, як хоча кiраўнiк. Я непасрэдна працую з людзьмi, гутару з iмi i бачу: яны да гэтага часу баяцца выказаць свой пункт гледжання, асцярагаючыся рэпрэсiй з боку, як яны называюць «удзельных князёў i феадалаў». Гэта страшная, ненармальная сiстэма, якая стварыла армiю гультаёў, лайдакоў, падзёнчшыкаў, якая стрымлiвае iмкненне працавiтай часткi сялянства да высокапрадукцыйнай працы. Што ж, шкада, канечне, што беларускi парламент адхiлiў прыватызацыю, у тым лiку i на зямлю. Але я не трачу надзеi: праз ДВА-ТРЫ гады нам прыйдзецца вярнуцца да гэтага пытання. Жыццё прымусiць.» Праз ТРЫ з паловай гады: «17 декабря 1994 года на III ПКБ принята резолюция: «Об отношении коммунистов республики к намеченной реорганизации общественного сельскохозяйственного производства» В ней говорится «В антикризисной программе Президента РБ, одобренной Верховным Советом, в подготовленном Минсельхозпродом республики проекте «Концепция стабилизации и развития агрокомплекса Республики Беларусь» сделана ставка на УНИЧТОЖЕНИЕ колхозно-совхозного строя… … «Поэтому, – подчеркивается в резолюции, – мы со всей решительностью говорим безоглядным «рыночникам»: перестаньте играть с огнем!» Съезд обратился ко всем честным труженикам села и города с призывом осознать их серьезность нависшей угрозы, сказать решительное «нет!» капитализации сельского хозяйства». «Коммунисты не торгуют землей», «Бел Нива», 21.12.1994 г., В. Леганьков.
0
wint / адказаць
04.06.2010 / 02:01
Аляксандр Класкоўскі напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2010 у 17:05 Пра гэта ўвесь мой артыкул :) =================== Выбачаюся, галоўнага і не заўважыў. :)
0
ladzia / адказаць
04.06.2010 / 05:46
2 : . "..Уважлівей трэба вывучаць ДЗЕЙНАСЬЦЬ кіраўніка ДЗЯРЖАВЫ!!!.." ____________________ словы,словы.. . а справы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера